Альбрэхт Альтдорфэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альбрэхт Альтдорфэр (ням. Albrecht Altdorfer; 1480, Рэгенсбург — 14 лютага 1538) — нямецкі мастак, графік і архітэктар. Пісаў рэлігійныя і алегарычныя карціны, першым у эўрапейскім малярстве ствараў пэйзаж без фігур. Кіраўнік і найвыдатнейшы прадстаўнік Дунайскай школы малярства.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся каля 1480 году ў Рэгенсбургу, дзе яго бацька Ульрых Альтдорфэр некалькімі гадамі раней атрымаў статус мяшчаніна (у 1491 годзе бацька праз фінансавыя цяжкасьці адмовіўся ад рэгенсбурскага грамадзянства і пакінуў места).
У 1505 годзе аднавіў грамадзянства ў Рэгенсбургу. У 1507 годзе ўпершыню пачаў ставіць свой подпіс на гравюрах, створаных з імітацыяй знакамітай манаграмы Альбрэхта Дурэра.
У 1517 годзе, будучы вядомым грамадзянінам і мяючы заказы ад караля Максыміліяна I, стаў сябрам мескай рады. У 1526 годзе атрымаў пасаду галоўнага архітэктара Рэгенсбургу.
Remove ads
Галерэя
- Сьвятыя Марыя і Ян Хрысьціцель побач з укрыжаваным Хрыстом, 1512 г.
- Уваскрасеньне Хрыста (белая харугва з чырвонай паласой пасярэдзіне), 1518 г.
- Купаньне Сузанны, 1526 г.
- Бітва Аляксандра, 1528 г.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads