Альбэрт Каяловіч

пісьменьнік і гісторык Вялікага Княства Літоўскага From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Альбэрт (Войцех) Каяловіч (Віюк-Каяловіч) (1609, Ковенскі павет — 6 кастрычніка 1677) — пісьменьнік і гісторык Вялікага Княства Літоўскага. Доктар тэалёгіі (1645).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

У 1627 годзе ўступіў у ордэн езуітаў. У 1628—1632 гадох навучаўся ў Віленскім і Нясьвіскім калегіюмах, а ў 1634—1638 гадох — на тэалягічным факультэце ў Віленскай акадэміі, дзе ў 1645 годзе атрымаў ступень доктара тэалёгіі і да 1658 году выкладаў тут схаластычную тэалёгію.

У 1654—1655 гадох рэктар Віленскай акадэміі, у 1662—1666 гадох прэпазыт (настаяцель) дома манахаў у Вільні.

Творчасьць

Палемічныя творы маюць скіраванасьць супраць кальвіністаў. Аўтар багаслоўскіх трактатаў, біяграфіяў езуітаў, твораў з гісторыі Літвы (Беларусі). Галоўныя зь іх: «Гісторыя Літвы», першая частка якой выйшла ў Гданьску⁣ ў 1650 годзе, другая — у Антвэрпэне ў 1669 годзе на лацінскай мове; «Летапіс Радзівілаў», выйшаў у Вільні ў 1653 годзе на лацінскай мове. У сваіх працах зьмясьціў шмат зьвестак пра Менск[6].

Remove ads

Бібліяграфія

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads