Альбэрт Міхайлаў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Альбэ́рт Аляксандравіч Міха́йлаў (нар. 15 кастрычніка 2002) — беларускі футбаліст, нападнік «Смаргоні».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

У другой палове 2020 году абараняў колеры «Смаргоні» ў Першай лізе, а ў пачатку 2021 году далучыўся да складу «Энэргетыка-БДУ», дзе стаў выступаць за клюбны дубль. У канцы 2021 году пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды сталічнага клюбу. 28 лістапада 2021 году дэбютаваў у Найвышэйшае лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матчу апошняга тура супраць «Іслачы» (4:0).

У чэрвені 2022 году быў аддадзены ў арэнду «Лідзе»[2], дзе рэгулярна зьяўляўся на полі. Па заканчэньні арэнды ў сьнежні 2022 году стаў трэнавацца з «Энэргетыкам-БДУ»[3]. У пачатку 2023 году праходзіў прагляд у «Віцебску», а пасьля далучыўся да «Арсэналу», зь якім у сакавіку склаў працоўную ўгоду[4]. У лютым 2024 году прыяднаўся да шыхтаў «Смаргоні»[5], дзе некалі пачынаў кар’еру.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads