Альмаэз Алі
катарскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альмаэ́з Алі́ (па-арабску: المعز علي; нар. 19 жніўня 1996 году) — катарскі футбаліст, нападнік клюбу «Аль-Дугаіль» і нацыянальнай зборнай Катару. Ёсьць капітанам клюбу. Не зважаючы на суданскае паходжаньне, выступае ў складзе зборнай Катару.
Remove ads
Кар’ера
Алі нарадзіўся ў Судане, але яшчэ ў дзяцінстве пераехаў у Катар[3]. Гулец выховаўся ў катарскай акадэміі Эспайр, праз што здолеў некаторы час правесьці ў бэльгійскім клюбе «Ойпэн» у 2015 годзе[4].
У ліпені 2015 году далучыўся да табару аўстрыйскага клюбу ЛАСК. Свой першы і адзіны гол за галоўную дружыну клюбу забіў 27 лістапада 2015 году ў матчы супраць «Флярыдсдорфэру»[5]. Правёўшы нейкі час у Гішпаніі, павярнуўся ў Катар. З сэзону 2016—2017 гадоў выступаў за клюб «Аль-Дугаіль». Першы гол здабыў 27 верасьня 2016 году ў пераможным матчы супраць «Муайдару» (5:4).
Remove ads
Дасягненьні
«Аль-Дугаіль»:
- Чэмпіён Катару: 2017, 2018, 2020, 2023
- Уладальнік Кубка Катару: 2018
- Уладальнік Кубка катарскай лігі: 2023
- Уладальнік Кубка эміра Катару: 2018, 2019
- Уладальнік Кубка шэйха Джасыма: 2016
Катар:
- Уладальнік Кубка Азіі: 2019, 2023
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads