Катар

дзяржава ў Заходняй Азіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Катар
Remove ads

Ка́тар (па-арабску: قطر), дзяржава Катар (араб. دولة قطر) — краіна, разьмешчаная ва ўсходняй частцы Арабскага паўвострава на ўзьбярэжжы Пэрсыдзкай затокі. Мяжуе з Саудаўскай Арабіяй.

Remove ads

Гісторыя

Першыя згадкі пра Катар адносяцца да 2 стагодзьдзя да н. э. У 7 стагодзьдзі мясцовыя плямёны прынялі іслам і ўвайшлі ў склад Арабскага халіфату. Катар у розныя часы знаходзіўся пад уладай партугальцаў, пэрсаў, туркаў. У 1756 годзе яго захапіў арабскі род Халіфа, які ў 1783 падпарадкаваў сабе таксама Бахрэйн. У далейшым улада перайшла ў рукі шэйха Мухамада з клана Тані — заснавальніка кіруючай цяпер у Катары дынастыі. З 1871 да 1913 Катар фармальна знаходзіўся пад уладай Асманскай імпэрыі, а ў 1916 стаў пратэктаратам Вялікабрытаніі. У 1939 знойдзеныя радовішчы нафты, яе здабыча і экспарт пачаліся ў 1949.

У верасьні 1971 эмірат абвесьціў незалежнасьць. Нацыянальнае сьвята адзначаецца 18 сьнежня (18 сьнежня 1878 — дата прыходу да ўлады заснавальніка катарскай дзяржавы — Джасэма Бэн Мухамада Бэн Тані).

Remove ads

Палітыка

Катар — абсалютная манархія. Улада ў краіне належыць эміру Хамаду Бэн Халіфе Аль Тані (з чэрвеня 1995) і перадаецца па спадчыне ўнутры кіруючай сям’і. Эмір зьяўляецца таксама міністрам абароны і галоўнакамандуючым. Заступнік эміра і спадчыньнік пасаду — трэці сын эміра шэйх Тамім Бэн Хамад Аль Тані (з жніўня 2003). Кіраўніку дзяржавы належыць як заканадаўчая, так і выканаўчая ўлада. Выканаўчая галіна ўлады прадстаўленая таксама ўрадам на чале з прэм’ер-міністрам — Хамадам Бэн Джасэмам Аль Тані (з красавіка 2007), які таксама ўзначальвае МЗС Катара зь верасьня 1992. Віцэ-прэм’ер — міністар энэргетыкі і прамысловасьці Абдала Бэн Хамад аль-Атыйя.

У цяперашнім аднапалатным Кансультацыйным савеце — 35 чальцоў, прызначаных эмірам. Яго рашэньні маюць рэкамэндацыйны характар. Старшыня — Мухамад Бэн Мубарак аль-Хулейфі. З 1970 дзейнічала часовая канстытуцыя (з папраўкамі 1972). У красавіку 2003 падчас рэфэрэндуму быў прыняты праект новай канстытуцыі, якая ўступіла ў сілу ў чэрвені 2005.

Асноўнай крыніцай заканадаўства зьяўляецца шарыят. У 2004 сьвецкія і шарыяцкія суды рэарганізаваныя ў адзіную судовую сыстэму, якая складаецца ў цяперашні час з судоў першай інстанцыі, апэляцыйнага і касацыйнага судоў. Прынятыя новыя КК, КПК, зьменены кодэкс па грамадзянскіх і гандлёвых справах.

У Катары захоўваецца кланавая сыстэма. Кіруючы клан Аль Тані налічвае каля 3,5 тыс. чал., разам з пабочнымі галінамі — да 20 тыс. У 2000 інстытуцыялізаваны Савет кіруючай сям’і з 12 чалавек (узначальваецца эмірам). Новая канстытуцыя замацавала перадачу ўлады ў Катары шляхам атрыманьня ў спадчыну па лініі кіруючага клана Аль Тані. Іншыя ўплывовыя сем’і (Міснад, Атыйя, Хулейфі, Румэйхі, Манаа, Мэры, Манай і іншыя) прадстаўленыя ў кіраўніцтве краіны і буйным бізнэсе.

Унутрыпалітычнае становішча характарызуецца стабільнасьцю. У 2004 з выгнаньня вярнуўся бацька цяперашняга эміра шэйх Халіфа, у 2005 вызвалены стрыечны брат эміра, які абвінавачваўся ў спробе дзяржперавароту ў 1996.

Разьвіваецца працэс грамадзкай мадэрнізацыі. Абнаўляецца заканадаўчая база, прайшлі чарговыя выбары ў Цэнтральную муніцыпальную раду. Колькасьць электарату складае каля 25 тыс. чал. У 2003 упершыню ў гісторыі Катару жанчына атрымала пост міністра, у 2005 жанчына была прызначаная рэктарам Катарскага ўнівэрсытэту.

У 2004 прыняты закон, які дазволіў стварэньне прафсаюзаў і правядзеньне дэманстрацыяў (пакуль фактычна ня дзейнічае з-за адсутнасьці мэханізму яго рэалізацыі). Палітычныя партыі ў Катары па-ранейшаму забароненыя.

Remove ads

Адміністрацыйны падзел

Краіна падзеленая на 10 муніцыпалітэтаў (балядыятаў):

  • Ад Дава
  • Аль Джуварыя
  • Аль Джумалія
  • Аль Хор
  • Аль Вакра
  • Ар Раян
  • Джараян аль Батна
  • Аш Шамаль
  • Ум Саляль
  • Месаід

Геаграфія

Паверхня краіны мае нізінны характар (вышыня над узроўнем мора каля 50—100 м), большасьць паверхні — пустэльні (на паўночным усходзе невялікія балоты). Клімат трапічны, выключна сухі. Сярэдняя тэмпэратура вагаецца ад 17 °C у студзені да 34—37 °C у жніўні. Сярэднегадавая сума ападкаў складае каля 80 мм. Эпізадычныя дажджы ідуць ад сьнежня да лютага. Характэрна поўная адсутнасьць азёраў. Расьліннасьць пустэльная.

Remove ads

Эканоміка

Асноўны прыбытак краіны складаецца ў выніку здабычы і продажу нафты і прыроднага газу. Але прамысловасьць краіны арыентавана ня толькі на іх здабычу але і пераапрацоўку. Таксама вядзецца актыўная здабыча жалезнай руды. Сельскагаспадарчыя раёны складаюць 4,8% паверхні краіны. Шырокае ўжываньне арашальных тэхналёгіяў спрыяе высокім ураджаям садавіны і гародніны. Моцнае разьвіцьцё атрымала і рыбалоўства. Але нягледзячы на гэта большая частка харчовых тавараў імпартуецца з-за мяжы. Катар зьяўляецца важным банкаўскім цэнтрам Блізкага Ўсходу.

Крана мае шырокую дарожную сетку, водны і паветраны транспарт. Краіна забясьпечвае сацыяльную дапамогу грамадзтва, бясплатную адукацыю для ўсіх грамадзянаў. У выніку абмежаванай колькасьці месцаў у вышэйшых навучальных установах краіны, значная колькасьць маладых людзей вучыцца за мяжой.

Remove ads

Дэмаграфія

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads