Альфрэд Зэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альфрэд Зэн (ням. Alfred Senn; 19 сакавіка 1899 — 9 лютага 1978) — амэрыканскі філёляг швайцарскага паходжаньня, дасьледнік славянскіх і балтыйскіх моваў. Спэцыялізаваўся на летувіскай мове.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў унівэрсытэт Фрыбуру, атрымаў ступень доктара філязофіі ў галіне мовазнаўства.
У 1921 годзе зьехаў у Летуву, дзе год працаваў у Міністэрстве інфармацыі. У 1922—1930 гадох займаўся навуковай працай ва ўнівэрсытэце Коўны, атрымаў годнасьць дацэнта і пэўны час ачольваў факультэт параўнальна-гістарычнага мовазнаўства[2].
У 1930 годзе эміграваў разам з жонкай у ЗША, дзе ў 1931 годзе паступіў на працу ва Ўнівэрсытэт Вісконсіну. У 1938 годзе перайшоў на працу ў Пэнсыльванскі ўнівэрсітэт.
Remove ads
Літва і ліцьвіны
Падтрымаў меркаваньне францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна пра германскае паходжаньне імёнаў ліцьвінаў з фармантам -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самога фарманту з германскіх моваў[3].
Зьвярнуў увагу на сьведчаньне панаваньня беларускай мовы ў раньнім Вялікім Княстве Літоўскім: «Польскія місіянэры, якія прыйшлі да ліцьвінаў, знайшлі ў іх ужо гатовую царкоўную тэрміналёгію, якую яны прынялі бязь зьменаў. Гэтая тэрміналёгія была беларускага паходжаньня. Ліцьвіны ўзялі яе ад беларускіх місіянэраў, значыць, ад праваслаўных. Гэтая праваслаўная місія, відаць, была пасьпяховай. Яна была такой пасьпяховай, што частка гэтай беларускай тэрміналёгіі захавалася аж да дваццатага стагодзьдзя»[4][5].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads