Алэрт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алэрт (па-ангельску: Alert; вым. [ə'lɜ ː t]) — самае паўночнае ў сьвеце паселішча са сталымі жыхарамі. Алэрт разьмешчаны на востраве Элсьмір тэрыторыі Нунавут, Канада, усяго за 817 кілямэтраў ад Паўночнага полюсу. Уваходзіць у склад раёну Кікікталук.
У 2006 годзе ў Алэрце стала пражывала 5 чалавек, ня ўлічваючы вайскоўцаў (каля 70 чал.), служачых на канадзкай вайсковай базе і супрацоўнікаў мэтэаралягічнай станцыі. Бліжэйшы буйны канадзкі горад (Эдмантан, Альбэрта) знаходзіцца за 3578 кілямэтраў. Нарвэская сталіца Осьлё знаходзіцца за 3192 км.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads