Узброеныя сілы Канады
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Узброеныя сілы Канады (па-ангельску: Canadian Forces, CF; па-француску: Forces canadiennes, FC) — вайсковая арганізацыя, якая нясе асноўную адказнасьць за абарону і ахову дзяржаўных інтарэсаў Канады, а таксама ўдзельнічае ў падтрыманьні міру і стабільнасьці ў розных рэгіёнах зямнога шара ў адпаведнасьці зь яе міжнароднымі абавязальніцтвамі.
Дзейнасьць канадзкіх узброеных сілаў рэгулюецца законам пра нацыянальную абарону[1].
На чале ўзброеных сілаў стаіць вярхоўны галоўнакамандуючы — генэрал-губэрнатар Канады, які зьяўляецца асабістым прадстаўніком каралевы Вялікабрытаніі, якая фармальна лічыцца галавой канадзкай дзяржавы, паводле арт. 15 Канстытуцыйнага акту 1867, згодна якому каралеве належыць «галоўнае камандаваньне сухапутнай і марской міліцыяй і ўсімі вайскоўцамі і марскімі сіламі Канады». Гэта палажэньне таксама замацавана «Законам аб міліцыі» 1904 году. Фактычна ж усе заканадаўчыя акты па пытаньнях абароны і будаўніцтва ўзброеных сілаў прымаюцца парлямэнтам Канады, а адміністрацыйнае і апэратыўнае кіраўніцтва войскамі як у мірны, так і ў ваенны час ажыцьцяўляе прэм’ер-міністар, міністар абароны і штаб нацыянальнай абароны[2].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads