Аляксандар Бальшуноў
расейскі лыжнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алякса́ндар Бальшуно́ў (па-расейску: Александр Большунов) — расейскі лыжнік, двухразовы пераможца 14 і 15 розыгрышу спаборніцтва Тур дэ Скі[1] і шматразовы мэдаліст Алімпійскіх гульняў. Паходзіць з Бранскай вобласьці, дзе і пачаў кар’еру пад кіраўніцтвам свайго бацькі. У 2014 годзе атрымаў перамогу ў скіятлёне на 20 км на першынстве Расеі, дзякуючы чаму атрымаў годнасьць майстра спорту[2]. У 2017 годзе перайшоў у дарослы спорт, узяўшы ўдзел у чэмпіянаце сьвету ў фінскім Лахці. Ужо ў бліжэйшы час спартовец дасягнуў першых вынікаў, здабыўшы перамогі ў шэрагу этапаў. На Алімпійскіх гульнях 2018 году ў Пхёнчхане Бальшуноў тройчы здабываў срэбраныя мэдалі і аднойчы стаў уладальнікам бронзы. На Алімпійскіх гульняў 2022 году ў Пэкіне тройчы стаў уладальнікам залатых мэдалёў у скіятлёне, эстафэце і гонцы 30 км клясычным ходам, а яшчэ раз стаў уладальнікам срэбра ў індывідуальнай гонцы на 15 км каньковым хадой.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads