Бранская вобласьць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бра́нская во́бласьць (па-расейску: Брянская область) — вобласьць у Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Бранск.
На поўначы мяжуе са Смаленскай вобласьцю, на захадзе — з Гомельскай і Магілёўскай абласьцямі Беларусі, на ўсходзе — з Калускай і Арлоўскай абласьцямі, на поўдні — з Курская вобласьцю, Чарнігаўскай і Сумской абласьцямі Ўкраіны.
Была ўтвораная 1 красавіка 1920 року.
Remove ads
Геаграфічныя зьвесткі
Месцазнаходжаньне
Разьмяшчаецца на захадзе Эўрапейскай частцы Расеі, на мяжы зь Беларусьсю і Ўкраінай.
Клімат
Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня + 18—20°С, студзеня -9 — -7°С.
Разьмяшчаецца ў зоне мяшаных і шыракалістых лясоў, поўдзень — у зоне лесастэпу.
Рэльеф
Знаходзіцца ў заходняй частцы Ўсходне-Эўрапейскай раўніны. Паверхня вобласьці — слабахвалістая раўніна.
Водныя аб’екты
Вобласьць налічвае 125 рэчак, агульнай даўжынёй каля 9 тысячаў кілямэтраў. Амаль усе яны належаць да басэйну Дняпра, галоўная рака — Дзясна. У паўночна-заходняй частцы вобласьці праходзіць вадападзел паміж Дняпром і Волгай.
Remove ads
Гісторыя
Была ўтвораная 1 красавіка 1920 року.
Насельніцтва
Паводле зьвестак за 2002, у Бранскай вобласьці жыло 7733 беларусаў (3-е месца).
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
З 2006 року на тэрыторыі вобласьці існуе 287 муніцыпальных утварэньняў, зь іх:
- 7 мескіх акругаў
- 27 муніцыпальных раёнаў
- 30 мескіх паселішчаў
- 223 сельскія паселішчы.
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads