Аляксандар Вальковіч
беларускі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алякса́ндар Валько́віч (3 траўня 1892 — 4 лістапада 1937, Менск, НКУС) — беларускі палітычны дзяяч, сябра БПСР. Прадстаўляў БНР пры ўрадзе Грузіі. Народны сакратар фінансаў БНР.
Remove ads
Біяграфія
Ад 1914 да 1915 году працаваў у Віленскім аддзяленьні Дзяржаўнага дваранскага зямельнага банку. У пачатку Першай сусьветнай вайны ў эвакуацыі ў Тамбове. Зь верасьня 1915 году ў арміі, у 1916 годзе скончыў школу прапаршчыкаў у Горы. Падчас польскай акупацыі Беларусі ў 1919—1920 гадах быў арыштаваны, уцёк за мяжу.
У 1925 годзе вярнуўся ў БССР. Працаваў інспэктарам у наркамаце фінансаў, у 1930 годзе звольнены. 18 ліпеня 1930 году арыштаваны ДПУ БССР па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі». Паводле пастановы АДПУ СССР ад 10 красавіка 1931 сасланы на 5 гадоў у Белябей (Башкартастан).
Арыштаваны 25 траўня 1937 году. Асуджаны за «антысавецкую арганізацыю і прапаганду» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 26 красавіка 1989 году. Паводле першага прыгавору рэабілітаваны 10 красавіка 1988 году[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads