1925
год From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
1925 (MCMXXV) — звычайны год Грыгарыянскага календара, які пачынаецца ў чацьвер; 1925-ы год нашай эры (н. э.) і ад Нараджэньня Хрыстовага (Н. Хр.); 925-ы год II тысячагодзьдзя, 25-ы год XX стагодзьдзя і 6-ы год 1920-га дзесяцігодзьдзя.
Remove ads
Падзеі
- 23 сакавіка — напад бальшавіцкай патрызанкі на станцыю Ляхавічы
- чэрвень — раскол Беларускага пасольскага клюбу на 2 фракцыі: Беларуская хадэцыя, Беларускі сялянскі саюз і беспартыйныя (ксёндз Адам Станкевіч, Васіль Рагуля, Фабіян Ярэміч, Антон Аўсянік, Аляксандар Уласаў ды іншыя) сталі пераемнікамі старога пасольскага клюбу, а прыхільнікі леварадыкальнага кірунку (Браніслаў Тарашкевіч, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Пётар Мятла ды іншыя) увайшлі ў створаны нанова пасольскі клюб Беларускай сялянска-работніцкай грамады — БСРГ)
- 24 чэрвеня — у Заходняй Беларусі ствараецца Беларуская сялянска-работніцкая грамада
- 17 жніўня — у Вільні арыштаваны і пасаджаны на Лукішкі рэдактар Крыніцы Браніслаў Туронак
- 23 жніўня — выходзіць апошні нумар газэты «Крыніца»
- 20 верасьня — замест зачыненай «Крыніцы» пачынае выдавацца «Беларуская крыніца»
- 12 кастрычніка-15 кастрычніка — у Бэрліне працуе Другая Ўсебеларуская канфэрэнцыя
- 15 кастрычніка:
- на Другой Усебеларускай канфэрэнцыі ў Бэрліне падпісваецца пастанова аб ліквідацыі Ўраду БНР
- Прэзыдыюм Рады БНР не прызнае рашэньняў канфэрэнцыі і прымае на сябе ўсе ўрадавыя функцыі
- 22 сьнежня — Віленшчына была перайменаваная ў Віленскае ваяводзтва
Remove ads
Нараджэньні
- 16 лютага — Іван Навуменка, беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца
- 20 лютага — Робэрт Олтман, амэрыканскі кінарэжысэр
- 22 сакавіка — Баляслаў Шчэрба, польскі вайсковец, палітычны дзяяч
- 19 траўня — Пол Пот, камбаджыйскі дыктатар
- 2 ліпеня — Патрыс Лумумба, першы прэм’ер-міністар незалежнай Рэспублікі Конга, былога Бэльгійскага Конга
- 14 кастрычніка — Антон Маркевіч, беларускі грамадзкі дзеяч у Канадзе
- 16 лістапада — Кастусь Акула, беларускі грамадзкі дзеяч эміграцыі, пісьменьнік
Remove ads
Сьмерці
- 7 траўня — Барыс Савінкаў, расейскі эсэр і лідэр антыбальшавіцкага змаганьня
- 5 сьнежня — Уладзіслаў Рэймант, польскі літаратар, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1924 году
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads