Аляксандар Жураўлевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандар Адзіслававіч Жураўлевіч (28 траўня 1963, п. Крэмава, Міхайлаўскі раён, Прыморскі край, РСФСР — 30 жніўня 2009 году, ля Радаму) — беларускі вайсковы лётчык першай клясы[1], палкоўнік, намесьнік начальніка 61-й зьнішчальнай авіяцыйнай базы па лётнай падрыхтоўцы ў Баранавічах. Загінуў падчас выкананьня фігуры пілятажу на Radom Air Show 2009[2].

Хуткія факты Месца нараджэньня, Месца сьмерці ...
Remove ads

Біяграфія

У 1984 годзе скончыў Чарнігаўскую вышэйшую вайсковую вучэльню лётчыкаў[3].

Быў кіраўнікам другой у гісторыі Беларусі авіяцыйнай акрабатычнай групы «Крылы Беларусі», якая была арганізавана на пачатку 2009 году[4]. Меў 1620 гадзін налёту[5].

Thumb
Беларускі Су-27УБМ-1 на авіяшоў у Радаме за 15 хвілінаў да катастрофы

30 жніўня 2009 году разам з палкоўнікам Аляксандрам Марфіцкім пілятаваў Су-27УБМ-1 падчас міжнароднага авіяшоў Radom Air Show 2009 у Радаме. Лётчыкі выконвалі фігуру пілятажу, самалёт пачаў рэзка зьніжацца. Ёсьць інфармацыя, што пілёты паведамілі пра аварыю і атрымалі з вышкі кіраваньня загад катапультавацца, але яго ня выканалі, магчыма з-за таго што самалёт быў блізка да гледачоў або жылых пабудоваў. Самалёт упаў ля лесу за аэрапортам, паміж вёскамі Малэнчын і Макаў, каля 100 мэтраў ад дамоў[6][7][8].

Узнагароджаны мэдалём «За бездакорную службу» II ступені (1998)[9] і I ступені (2006)[10]. Пасьмяротна ўзнагароджаны ордэнам «За асабістую мужнасьць» (2010)[11].

Урачыстыя пахаваньні лётчыка ў Баранавічах адбыліся з удзелам міністра абароны Рэспублікі Беларусь, камандзіра паветраных войскаў Польшчы ды архіяпіскапа Мірона, праваслаўнага ардынарыя Войска Польскага[12]. 28 верасьня 2009 году Рада гміны Гузд прыняла ухвалу пастанову аб будаўніцтве помніка лётчыкам[13]. Помнік быў адкрыты 11 красавіка 2010 году[14].

Прозьвішча лётчыка таксама згаданая на памятнай шыльдзе ў каталіцкім гарнізонным касьцёле ў Радаме, дзе згаданыя імёны ўсіх 32 лётчыкаў, якія загінулі ў 1935—2009 гадох, распачаўшы свой апошні палёт з аэрадрому Радам-Садкаў[15].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads