Аляксандар Марфіцкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандар Эдуардавіч Марфіцкі (16 траўня 1956, Багушэўск, Сеньненскі раён — 30 жніўня 2009 году ля Радама) — беларускі вайсковы лётчык першай клясы, палкоўнік, намесьнік камандуючага апэратыўна-тэхнічным камандаваньнем ВПС і войскаў СПА Беларусі. Загінуў падчас выкананьня фігуры пілятажу на Radom Air Show 2009 [1].
Скончыў у 1978 Харькаўскую вышэйшую авіяцыйную вучэльню лётчыкаў, у 1987 — Ваенна-паветраную акадэмію імя Гагарына, у 2002 — Акадэмію Кіраваньня пры прэзыдэнце РБ[2].
У 2003 годзе — камандзір 61-й зьнішчальнай авіяцыйнай базы Заходняга апэратыўна-тактычнага камандаваньня Ваенна-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны Ўзброеных Сілаў (Баранавічы)[3]. Меў 2320 гадзін налёту[4].
30 жніўня 2009 году разам з палкоўнікам Аляксандрам Жураўлевічам пілятаваў Су-27УБМ-1 падчас міжнароднага авіяшоў Radom Air Show 2009 у Радаме. Лётчыкі выконвалі фігуру пілятажу, самалёт пачаў рэзка зьніжацца. Ёсьць інфармацыя, што пілёты паведамілі пра аварыю і атрымалі з вышкі кіраваньня загад катапультавацца, але яго не выканалі, магчыма з-за таго што самалёт быў блізка да гледачоў або жылых пабудоваў. Самалёт упаў ля лесу за аэрапортам, паміж вёскамі Малэнчын і Макаў, каля 100 мэтраў ад дамоў [5][6] [7].
Узнагароджаны мэдалём «За бездакорную службу» I ступені (2003) [8]. Пасьмяротна ўзнагароджаны ордэнам «За асабістую мужнасьць» (2010) [9].
У фільме «Звычайны герой» (2004) пра героя Беларусі Ўладзімера Карвата, Марфіцкі распавядаў пра тую катастрофу: «Ён сапраўды зьдзейсьніў гераічны ўчынак. Адвёў самалёт. Усё ж такі 24 тоны, 4 тоны паліва, калі б ён ўпаў недзе на населены пункт, там не адзін дом бы сгарэў. Вельмі шмат было б ахвяраў, тым больш, што гэта было ўначы, усе людзі знаходзіліся ў хатах, наступствы былі б самымі сумнымі»[10].
Урачыстыя пахаваньні лётчыка ў Баранавічах адбыліся з удзелам міністра абароны Рэспублікі Беларусь, камандзіра паветраных войскаў Польшчы ды архіяпіскапа Мірона, праваслаўнага ардынарыя Войска Польскага [11]. 28 верасьня 2009 году Рада гміны Гузд прыняла ухвалу пастанову аб будаўніцтве помніка лётчыкаў [12]. Помнік быў адкрыты 11 красавіка 2010 году [13].
Прозьвішча лётчыка таксама згаданая на памятнай шыльдзе ў каталіцкім гарнізонным касьцёле ў Радаме, дзе згаданыя імёны ўсіх 32 лётчыкаў, якія загінулі ў 1935—2009 гадох, распачаўшы свой апошні палёт з аэрадрому Радам—Садкаў [14].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads