Аляксандар Заслаўскі (сын Януша)

(пам. 1629) ваявода брацлаўскі і кіеўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандар Заслаўскі (па 15771629) — дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай. Кашталян валынскі (16051615), ваявода брацлаўскі (16151628) і кіеўскі1628).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Па сьмерці бацькі атрымаў маёнткі роду Астроскіх (60 местаў і мястэчак). Трымаў Жытомірскае староства, II ардынат астроскі.

Remove ads

Біяграфія

З княскага роду Заслаўскіх гербу «Баклай», сын Януша і Аляксандры з Сангушкаў.

Атрымаў грунтоўную адукацыю ў заходнеэўрапейскіх унівэрсытэтах. Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў.

Ажаніўся з Эўфрасіньняй Астроскай (шлюб у 1605), зь якой меў сыноў Францішка, Караля, Януша Базыля, Кастантына Аляксандра, Уладзіслава Дамініка і Януша Ізыдора, а таксама дачок Сузанну і Канстанцыю. На хросных бацькоў для сваіх дзяцей запрашаў убогіх і жабракоў[3].

У варшаўскай бібліятэцы аа. Капуцынаў захоўваюцца кнігі з прыватнай бібліятэкі А. Заслаўскага, у тым ліку: лац. Joan Herdani. De quatuor summis inferiis libri tres. Argentorati 1556; Opus chronologicum… auctore Jacobo Gordono Lesmoreo. Scoto. Societatis Jesu doctore theologo. Coloniae 1614; Petri Matthaei. Historiarum Franciae continuatarum… interprete Johanne Friderico Salveldt. Darmstadino. Francofurti 1613. Імаверна, кнігі патрапілі туды празь бібліятэку кляштару аа. Капуцынаў у Астрозе[4].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads