Аляксандар Катовіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандар Катовіч (каля 1622 — 30 лістапада[1] 1686[2], Вільня) — рэлігійны й дзяржаўны дзяяч ВКЛ. Са шляхецкага роду Катовічаў, сын Яна Катовіча, брат Астафея Катовіча.

Хуткія факты 23-і біскуп Віленскі, 9 красавіка 1685 — 30 лістапада 1686 ...
Remove ads

Біяграфія

У 1644 годзе атрымаў у Віленскай езуіцкай акадэміі (цяпер Віленскі ўнівэрсытэт) тытул магістра філязофіі, пасьля вывучаў тэалёгію й кананічнае права. Пасьля прыняцьця капланскіх пасьвячэньняў у 1652 годзе — канонік смаленскі. Ад 1652 году студэнт Падуанскага ўнівэрсытэту. У 1657 годзе стаў віленскім канонікам, у 1661 годзе — схалястыкам(pl), выконваў функцыі афіцыяла (судовага вікарыя) ў біскупскай кансысторыі й аўдытара біскупскае курыі. Сакратар каралеўскі й рэгент вялікае канцылярыі ВКЛ у 1664—1672 гадах.

У 1658 годзе пасол Рэчы Паспалітай да расейскага ваяводы Юр’я Далгарукава. У 1671 годзе сакратар пасольства ў Маскоўскае княства Яна Гнінскага(ru). Ува ўзнагароду быў намінаваны 27 лютага[3] 1673 году каралём на смаленскага біскупа. У 1679 годзе стаў сябрам Скарбовага Трыбуналу Літоўскага.

У 1684 годзе атрымаў каралеўскую намінацыю на віленскую дыяцэзію, але капітула прызналу намінацыю толькі пасьля таго, як Катовіч атрымаў папскую падтрымку. 29 верасьня 1685 году кананічна ўзначаліў дыяцэзію[2]. Правёў сынод. У 1685 годзе заснаваў Віленскі кляштар місіянэраў.

Remove ads

Працы

  • «Constitutiones et Decreta Synodi Dioecesis Vilnensis» (Вільня, 1681)
  • «Listy pasterskie do kaznodziejów dyjecezyi wileńskiéj» (Вільня, 1685)

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads