Гарадзенскі павет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Троцкага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гарадзе́нскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Троцкага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Плошча 11,7 тыс. км²[1]. Сталіца — места Горадня.
Remove ads
Гісторыя
Утварыўся ў канцы XIV ст. на аснове Гарадзенскага княства[1]. У 1413 годзе ўвайшоў у склад Троцкага ваяводзтва.
У 1528 годзе шляхецкае рушаньне Гарадзенскага павету налічвала 320 коньнікаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў да Гарадзенскага далучылі частку Мерацкага павету зь Бержнікамі, Вяйсеяй і Лейпунамі. У канцы XVI ст. Мастоўская і Ражанкоўская воласьці адыйшлі да Лідзкага павету[2].
Захавалася сьведчаньне азначэньня жыхароў Гарадзенскага павету ліцьвінамі: «Осташко Троинский сказал: родом де он литвин[a], города Гродни, взят в полон в то время, как великий государь был под Вильною» (1672 год)[5]. У матрыкуле Каралявецкага ўнівэрсытэту пад 1702 годам значыцца Kopiewicz Vladislav., Sabludov. Lithuan.[6] А ў 1645 годзе сярод вернікаў парафіі ў Бераставіцы ўпамінаецца старалітва[7], якую крыніцы зьвязваюць з русінамі.
У 1793 годзе, паводле пастановы Гарадзенскага сойму, утварылася Гарадзенскае ваяводзтва, у склад якога ўвайшлі Гарадзенскі і Мерацкі паветы. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) спыніў сваё існаваньне разам з Гарадзенскім ваяводзтвам.
Remove ads
Геаграфія

На поўначы межаваў з Прусіяй і Троцкім паветам Троцкага ваяводзтва, на ўсходзе — зь Лідзкім паветам Віленскага ваяводзтва і Слонімскім паветам Наваградзкага ваяводзтва, на поўдні — з Ваўкавыскім паветам Наваградзкага ваяводзтва, на ўсходзе — з Падляскім ваяводзтвам.
У склад Гарадзенскага павету ўваходзіла тэрыторыя Гарадзенскага гродавава, Васількоўскага, Прывальскага, Прырослеўскага і Філіпаўскага старостваў, а таксама прылеглыя прыватнаўласьніцкія маёнткі.


На тэрыторыі павету знаходзіліся месты і мястэчкі Адэльск, Азёры, Алекшыцы, Бакаларава, Бержнікі, Бераставіца Вялікая, Васількаў, Віжайны, Вяйсея, Галынка, Гарадок, Гожа, Горадня, Друскенікі, Дуброва Гарадзенская, Дубна, Еленева, Заблудаў, Індура, Каменка, Карыцін, Крынкі, Кузьніца, Лейпуны, Ліпск, Лішкаў, Лунна, Масты, Новы Двор, Пераросьля, Прывалка, Рачкі, Саколка, Сапоцкін, Сейны, Сідра, Скідзель, Сувалкі, Супрасьля, Сухаволя, Філіпаў, Хорашч, Штабін, Шчэбра, Янаў. Магдэбурскае права мелі Бакаларава (XVI ст.), Бераставіца Вялікая (1754), Васількаў (8.12.1566), Віжайны (11.05.1693), Гарадок (XVI ст.), Горадня (1391), Дуброва Гарадзенская (XVII ст.), Заблудаў (XVI ст.), Крынкі (22.11.1569), Ліпск (8.12.1580), Новы Двор (12.08.1579), Пераросьля (21.11.1576), Прывалка (27.02.1792), Саколка (10.01.1609), Сувалкі (1720), Хорашч (1507).
Remove ads
Дэмаграфія
У сярэдзіне XVII ст. у Гарадзенскім павеце налічвалася 25 тыс. дымоў (што адпавядала колькасьці насельніцтва каля 170 тыс. чалавек[8]. Паводле сучасных падлікаў, да вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) колькасьць насельніцтва складала каля 174 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 115 тыс. чал.[9] (17,7 тыс. дымоў).
На 1775 год павет налічваў 29 327 дымоў[10], што адпавядала колькасьці насельніцтва каля 240—250 тыс. чал.[8]
Ураднікі
Павятовы соймік праходзіў у Горадні, тамака ж месьціліся падкаморскі, земскі і гродзкі суды, склікалася паспалітае рушаньне. Гарадзенская шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.
На Гарадзенскім сойме 12 студзеня 1793 году дзеля павелічэньня колькасьці сэнатараў ад Вялікага Княства Літоўскага намінавалі кашталяна гарадзенскага шляхам павышэньня да кашталянскай годнасьці мясцовага павятовага маршалка, якім на той момант быў Казімер Вольмэр. Ён атрымаў прывілей 26 кастрычніка 1793 году, а ўжо ў сьнежні таго ж году ў выніку новай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы Рэчы Паспалітай утварылася Гарадзенскае ваяводзтва з адпаведным кашталянам.
Remove ads
Архітэктура
Драўляная
На тэрыторыі Гарадзеншчыны склалася даўняя традыцыя драўлянага дойлідзтва.
- Помнікі традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры
- Касьцёл Маці Божай Ружанцовай, Азёры
- Духаўская царква, Азёры
- Юраўская царква, Котра
- Зьмітраўская царква, Малая Бераставіца
- Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі, Масты Правыя
- Касьцёл Сьвятога Тадэвуша, Прывалка
- Пакроўская царква, Скідзель
Мураваная
У XVII ст. у мураваную архітэктуру Гарадзеншчыны прыйшла стылістыка барока, у XVIII ст. — віленскага барока і клясыцызму.
- Помнікі сакральнага мураванага дойлідзтва
- Царква Раства Багародзіцы, Горадня
- Касьцёл езуітаў, Горадня
- Касьцёл дамініканаў, Горадня
- Помнікі архітэктуры віленскага барока
- Касьцёл кармэлітаў, Горадня
- Касьцёл бэрнардынаў, Горадня
- Касьцёл францішканаў, Горадня
- Касьцёл дамініканаў, Сейны
- Помнікі грамадзянскай архітэктуры
- Стары замак, Горадня
- Новы замак, Горадня
- Палац Тызэнгаўзаў, Горадня
- Палац Валіцкіх, Горадня
- Палац Чацьвярцінскіх, Горадня
- Ратуша, Горадня
- Сядзіба, Аўгустовак
- Ратуша, Бераставіца Вялікая
Remove ads
Глядзіце таксама
Заўвагі
- Ранейшыя сьведчаньні ўжываньня канструкцыі «родам ліцьвін (літоўка)»: «сіи Андрѣи бяше родомъ Литвинъ, сынъ Ерденевъ, Литовскаго князя»[3] (Траецкі летапіс пад 1289 годам); «литвин родом» (жывот Даўмонта Пскоўскага першай трэці XIV стагодзьдзя[4]); «родом литовка, а прозвище ей бысть литовское Августа» пра дачку вялікага князя літоўскага Гедзіміна (Ніканаўскі летапіс 1526—1530 гадоў, адкуль перайшло ў Ліцавы летапісны звод 1568—1576 гадоў)
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads