Аляксандар Красноў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандар Красноў (нар. 14 лютага 1998 году) — беларускі футбаліст, нападнік.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ». З 2014 году пачаў прыцягвацца да дублюючага складу, дзе пазьней замацаваўся. З 2015 году стаў таксама трапляць у заяўку асноўнай каманды. 21 верасьня 2016 году дэбютаваў за «Тарпэда-БелАЗ» у матчы Кубка Беларусі супраць «Віцебску» (2:1), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У 2017 годзе трывала гуляў за дубль і забіў 11 галоў, двойчы выйшаў на поле ў складзе асноўнай каманды ў Кубку Беларусі.
14 красавіка 2018 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў матчы супраць «Іслачы» (0:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У жніўні 2018 году быў аддадзены ў арэнду «Смалявічам»[3], дзе пачаў трывала зьяўляцца ў асноўным складзе. У студзені 2019 году па заканчэньні арэнды зноў трэнаваўся з жодзінскай камандай[4]. У першай палове 2019 году выступаў за дубль «Тарпэда-БелАЗ», а ў ліпені, ня маючы практыкі ў асноўнай камандзе, зноў выправіўся ў арэнду ў «Смалявічы»[5], дзе звыйчайна выходзіў на замену. У студзені 2020 году вярнуўся ў «Тарпэда-БелАЗ»[6].
У лютым 2020 году стаў гульцом «Смаргоні»[7]. У жніўні 2020 году перайшоў у «Маладэчна»[8]. У лютым 2021 году трэнаўся з «Крумкачамі» і неўзабаве падпісаў кантракт з клюбам[9]. У складзе каманды чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У лютым 2022 году паводле паганеньня бакоў скасаваў кантракт з «Крумкачамі»[10] і хутка папоўніў склад рагачоўскага «Макслайну»[11]. Гуляў пераважна ў пачатковым складзе каманды, у верасьні і кастрычніку адсутнічаў праз траўмы. У сакавіку 2023 году стаў гульцом клюбу «Жодзін-Паўднёвы»[12]. З пачатку 2024 году трэнаваўся з гомельскім «Лякаматывам» і ў красавіку афіцыйна ўзмоцніў шыхты каманды[13]. Па заканчэньні сэзону пакінуў каманду[14].
Міжнародная
У 2016—2017 гадах гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы.
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads