Чэмпіянат Беларусі па футболе 2018 году

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Чэмпіянат Беларусі па футболе 2018 году — 28-ы розыгрыш чэмпіянату Беларусі праходзіў з 30 сакавіка да 2 сьнежня. Спаборніцтвы адбываліся ў трох лігах.

Вышэйшая ліга

У вышэйшай лізе гулялі 16 камандаў. Пасьля мінулага сэзону мазырская «Славія» і наваполацкі «Нафтан» вылецелі ў першую лігу, а іх месца занялі пераможцы першай лігі 2017 году — менскі «Прамень» і «Смалявічы». Клюбу «Крумкачы» было адмоўлена ў разглядзе дакумэнтаў на атрыманьне ліцэнзіі, а іх месца ў вышэйшай лізе заняло менскае «Тарпэда», якое фінішавала на трэцім месцы ў першай лізе. Каманды згялялі ў два колы кожны з кожным, што ў выніку склала па 30 матчаў для каманды. Дзьве найгоршыя каманды — «Смалявічы» і «Дняпро» — пакінулі вышэйшую лігу.

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Remove ads

Першая ліга

У адрозьненьне ад мінулага сэзону ў першай лізе прымуць удзел 15, а не 16 камандаў. Яны згуляюць у два колы. У параўнаньні зь мінулым сэзонам «Прамень» і «Смалявічы» выйшлі ў вышэйшую лігу, а зь яе ў першую апусьціліся «Славія» і «Нафтан». Менскае «Тарпэда» было пераведзенае ў вышэйшую лігу пасьля адмовы ў прыёме дакумэнтаў «Крумкачам». «Асіпавічы» і «Нёман-Агра» вылецелі ў другую лігу, а іх месца занялі пераможцы другой лігі сэзону 2017 году — ЮАС з Жыткавічаў і «Чысьць». «Граніт» пазбаўлены 1 пункту за невыкананьне рашэньня камітэту БФФ па статусе і пераходзе футбалістаў[1].

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Remove ads

Другая ліга

У другой лізе выступяць 15 клюбаў, што на адзін болей, чым у папярэднім сэзоне[2].

Больш інфармацыі М, Каманда ...

Заўвагі

  1. З «Граніту» зьняты 1 пункт

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads