Аляксандар Куль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алякса́ндар Іванавіч Куль (нар. 25 красавіка 1975 году, Бароўка, Дрысенскі раён Віцебскай вобласьці, Беларуская ССР) — беларускі баскетбаліст і трэнэр, чэмпіён Эўропы 1994 року сярод моладзі. Цяпер працуе трэнэрам па агульнафізычнай падрыхтоўцы ў БК «Цмокі-Менск».
Remove ads
Жыцьцяпіс
Паходзіць зь беларускамоўнай сям’і. Маці памерла, калі Аляксандру было 12 гадоў. У тым жа годзе хлопец пачаў займацца баскетболам у Віцебску, пасьля ў РВАР у Менску (1989—1994). Прайшоў курсы па спэцыяльнасьці «трэнэр». Пасьля пераехаў у ЗША, дзе скончыў амэрыканскі ўнівэрсытэт імя Джорджа Вашынгтона па спэцыяльнасьці «маркетоляг» (1994—1997).
Пасьля сканчэньня гульнявое кар’еры працаваў у структуры клюбу «Менск-2006», стаў ініцыятарам ягонага перайменаваньня ў «Цмокі-Менск»[4].
Жонка — Алена (Міклашэвіч), былая валейбалістка. Гадуюць дачок Дар’ю-Ганну і Амэлію-Марыю і сына Мацьвея[5].
Remove ads
Кар’ера
Чэмпіён Эўропы 1994 року сярод моладзі. Выступаў за каманду ўнівэрсытэту імя Джорджа Вашынгтона, клюбы Турэччыны, Польшчы, Грэцыі, Кіпру.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads