Аляксандар Куцалай

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алякса́ндар Алякса́ндравіч Куцала́й (нар. 28 жніўня 1957 году ў Менску) — беларускі дыплямат.

Хуткія факты Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы Віетнам, Прэзыдэнт ...

Скончыў Менскі радыётэхнічны інстытут (1984) і Акадэмію Народнай Гаспадаркі пры Савеце Міністраў СССР і пры Ўрадзе Расейскай Фэдэрацыі (1992).

У 1994—1997 гадох працаваў на розных пасадах у Міністэрстве замежных эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь. У 1997—2001 гадох быў гандлёвым прадстаўнікам Рэспублікі Беларусь у Манголіі[1]. У 2001—2004 гадох быў Начальнікам упраўленьня замежнага гандлю, дырэктарам дэпартамэнту каардынацыі зьнешнеэканамічнай дзейнасьці Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь.

19 лютага 2004 году быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы Віетнам[2]. Адстаўлены з гэтай пасады быў 3 верасьня 2010 году[3].

21 лютага 2011 году ўзнагароджаны ордэнам Пашаны[4].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads