Сяргей Сідорскі
беларускі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сярге́й Сярге́евіч Сідо́рскі (нарадзіўся 13 сакавіка 1954 году ў Гомлі) — беларускі палітык, у 2003—2010 гадох прэм’ер-міністар Беларусі.
Remove ads
Біяграфія
У 1976 годзе скончыў электратэхнічны факультэт Беларускага інстытута інжынэраў чыгуначнага транспарту. Доктар тэхнічных навук. Спэцыяліст у вобласьці вакуўмна-плязьменных тэхналёгіяў. Заслужаны працаўнік прамысловасьці Рэспублікі Беларусь. Аўтар больш 40 навуковых прац і манаграфіяў. Акадэмік Міжнароднай інжынэрнай акадэміі. Працоўны шлях пачаў у якасьці электрыка, электрамантэра.
- 1976—1992 гг. — майстар зборачнага цэха, начальнік лябараторыі, начальнік аддзела, намесьнік дырэктара, а затым дырэктар Гомельскага заводу радыётэхналягічнага абсталяваньня.
- 1992—1998 гг. — генэральны дырэктар гомельскага навукова-вытворчага аб’яднаньня «Ратон».
- 1998—2001 гг. — намесьнік старшыні, першы намесьнік старшыні Гомельскага аблвыканкаму.
- 2001—2002 гг. — намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
- 2002—2003 гг. — першы намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, выканаўца абавязкаў прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. Курыраваў ва ўрадзе блёк пытаньняў, датычных разьвіцьця прамысловасьці, будаўніцтва, транспарту і энэргетыкі.
- Зь сьнежня 2003 году па сьнежань 2010 — прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь.
- 8 красавіка 2006 году Савет міністраў на чале зь Сідорскім, паводле артыкула 106 Канстытуцыі, склаў паўнамоцтвы перад ізноў абраным прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь. 12 красавіка Аляксандар Лукашэнка занёс у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прапанову аб прызначэньні Сідорскага прэм’ер-міністрам, 17 красавіка яго кандыдатура была зацьверджаная беларускім парлямэнтам.
Валодае нямецкай мовай. Жанаты. Мае дзьвюх дочак.
Папярэднік Генадзь Навіцкі |
Прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь 2003—2010 |
Наступнік Міхаіл Мясьніковіч |
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads