Аляксандар Мартыновіч

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандар Мартыновіч
Remove ads

Аляксандар Мартыновіч (нарадзіўся 26 жніўня 1987 году) — беларускі футбаліст, выступае на пазыцыі абаронцы за казаскі клюб «Кайрат». Раней прыцягваўся да матчаў нацыянальнай зборнай Беларусі. За час выступаў у «Краснадары» Мартыновіч доўгія гады быў капітанам дружыны, гэтак і капітанам зборнай у апошні час.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Пачынаў гуляць у футбол у Рэспубліканскай дзяржаўнай вучэльні алімпійскай рэзэрвы. У сэзоне 2003 году гуляў за каманду РВАР у Другой лізе. З 2004 году абараняў колеры дублюючага складу менскага «Дынама». У 2006 годзе дэбютаваў у першай камандзе дынамаўцаў, а на наступны год ужо трывала замацаваўся ў асноўным складзе.

У ліпені 2010 году склаў працоўную дамову з расейскім клюбам «Краснадар», дзе таксама быў гульцом асноўнага складу. У сэзоне 2011—2012 гадоў «Краснадар» атрымаў месца ў расейскай Прэм’ер-лізе, дзе Аляксандар застаўся асноўным цэнтральным абаронцам каманды. У 2013 годзе быў празначаны таксама капітанам «Краснадару». У сэзоне 2014—2015 гадоў, аднак, пачаў радзей зьяўляцца на полі.

У сьнежні 2014 году падоўжыў кантракт з «Краснадарам» да лета 2018 году. У чэрвені 2015 году быў аддадзены ў арэнду «Уралу» на адзін год[6]. У складзе «Уралу» выступаў пад кіраўніцтвам беларускіх спэцыялістаў — спачатку Віктара Ганчарэнкі, потым Вадзіма Скрыпчанкі — і здолеў замацавацца ў першай адзінаццатцы. У траўні 2016 году па заканчэньні тэрміну арэнды вярнуўся ў «Краснадар»[7][8]. У 2018 годзе зноў стаў капітанам каманды.

У траўні 2022 году было абвешчана, што абаронца пакіне «Краснадар» па заканчэньні сэзону[9]. У чэрвені 2022 году ў якасьці свабоднага агента падпісаў двухгадовы кантракт з казанскім «Рубінам»[10]. У чэрвені 2024 году «Рубін» і Мартыновіч спынілі супрацу, а празь некаторы час абаронца далучыўся да казаскага «Кайрату»[11].

Міжнародная

Выступаў у складзе моладзевай зборнай Беларусі на моладзевым чэмпіянаце Эўропы 2009 у Швэцыі. Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі 18 лістапада 2009 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Чарнагорыі. Хутка стаў асноўным гульцом зборнай. 17 лістапада 2010 году адзначыўся дублем у браму зборнай Аману ў таварыскім матчы. У сакавіку 2015 году быў прызначаны капітанам зборнай Беларусі[12].

Remove ads

Дасягненьні

«Дынама» Менск:

«Кайрат»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads