Аляксандар Міхаленка
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандар Міхаленка (нар. 12 сьнежня 2001 году) — беларускі футбаліст, абаронца койданаўскага «Арсэналу».
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец жлобінскай ДЮСШ. Юнаком трапіў у структуру менскага «Дынама». З 2018 году пачаў выступаць за клюбны дубль, а ў 2020 годзе замацаваўся ў першай адзінаццатцы дублюючай дружыны.
У лютым 2021 году быў аддадзены ў арэнду ў рэчыцкі «Спадарожнік»[2]. 14 сакавіка 2021 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў матчы першага тура супраць берасьцейскага «Дынама» (0:4), правёўшы на полі ўсе 90 хвілінаў. У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе рэчычанаў. У ліпені 2021 году, пасьля таго як «Спадарожнік» зьняўся зь першынства, на правах арэнды далучыўся да магілёўскага «Дняпра»[3], дзе таксама гуляў у стартавым складзе. У сьнежні 2021 году па заканчэньні арэнды пакінуў магілёўскі клюб[4]. У студзені 2022 году быў аддадзены ў арэнду ў «Іслач»[5]. Зьяўляўся на полі эпізадычна, пераважна заставаўся на лаўцы запасных. Па заканчэньні сэзону 2022 году вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[6].
У студзені 2023 году пачаў трэнавацца з асноўным складам дынамаўцаў[7]. Пазьней праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», а ў сакавіку 2023 году быў арандаваны «Энэргетыкам»-БДУ[8]. У сьнежні 2023 году вярнуўся ў «Дынама»[9]. Разам з камандай рыхтаваўся да сэзону 2024 году ды пасьпеў згуляць за «Дынама» ў матчы за Супэркубак Беларусі, пасьля чаго ў сакавіку 2024 году ў якасьці свабоднага агента далучыўся да «Менску»[10]. Па заканчэньні неблагога для гульца сэзону працягнуў кар’еру ў койданаўскім «Арсэнале»[11].
Міжнародная
У кастрычніку 2017 году быў у складзе зборнай Беларусі (да 17 гадоў) на кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы, аднак на гульнявую пляцоўку не выходзіў. 26 сакавіка 2021 году запачаткаваў выступы ў складзе моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у таварыскім матчы супраць зборнай Армэніі (2:1).
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads