Аляксандар Пшчолка

беларускі празаік, публіцыст, этнограф From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандар Пшчолка
Remove ads

Аляксандар Раманавіч Пшчолка (псэўданім: Белорусс, А. Крицкий, 1869 г., Чарсьцьвяды — 1943 г.) — беларускі празаік, публіцыст, этнограф.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Псэўданімы ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў сям’і дзяка. Скончыў у 1890 годзе Віцебскую духоўную сэмінарыю. Служыў у Маркавым манастыры (1890 г., Віцебск). Працаваў у сельскагаспадарчай школе, дзе выкладаў агародніцтва і садоўніцтва, народным настаўнікам у Арэхаўскай школе, выкладнікам у лясным тэхнікуме. З 1907 году ў акруговым судзе г. Вільня, міравым судзьдзёй у Себежы, адвакатам пры Полацкім губэрнскім судзе ў Старой Таропе Калінінскай воласьці. Друкаваўся з 1898 году ў «Витебских губернских ведомостях», пазьней у газэтах «Сельский вестник», «Минское слово», «Белорусская жизнь» і інш. Пісаў па-беларуску і расейску.

Выдаў больш за 10 кнігаў апавяданьняў і нарысаў, дзе паказаў неўладкаванасьць і бюракратызм мясцовых чыноўнікаў. У этнаграфічных нарысах апісваў народныя звычаі і абрады Лепельшчыны («Дзяды», «Мікітавы хаўтуры», «Зажынкі і абжынкі», «Беларускія сьвяты»).

Пад яго рэдакцыяй выдадзена паэма «Тарас на Парнасе».

Remove ads

Літаратура

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads