Аляксандар Ядэшка

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандар Ядэшка (нарадзіўся 28 студзеня 1993 году) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца. Пляменьнік знакамітага беларускага баскетбаліста Івана Ядэшкі[2]..

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Выхаванец «Нёману». З 2010 году пачаў трапляць ў асноўную каманду. 17 ліпеня 2010 году адзначыўся дублем у матчы 1/16 Кубка Беларусі супраць «Гомельчыгунтрансу»[3]. Пэўны час выпраўляўся ў арэнды. Гэтак у пачатку 2013 году стаў гульцом шацілавіцкага «Хіміка» і замацаваўся ў асноўным складзе. У лютым 2014 году перабраўся ў «Гарадзею»[4], у складзе якой звычайна выходзіў на замену.

У студзені 2015 году вярнуўся ў «Нёман» пасьля арэнды ў «Гарадзеі»[5]. З гарадзенцамі рыхтаваўся да сэзону 2015 году і ў сакавіку падпісаў новы кантракт зь «Нёманам»[6]. Пачатак сэзону прапусьціў праз траўмы, а ў першым жа матчы па вяртаньні на поле, 30 траўня супраць мікашэвіцкага «Граніту», адзначыўся голам, які дапамог «Нёману» атрымаць першую перамогу ў чэмпіянаце (2:0). У жніўні 2015 году пакінуў «Нёман»[7] і скончыў кар’еру.

Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads