Чэмпіянат Беларусі па футболе 2015 году

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Чэмпіянат Беларусі па футболе 2015 году — 25-ы розыгрыш чэмпіянату Беларусі праходзіў з красавіка да лістападу. Спаборніцтвы адбываліся ў трох лігах.

Трэці сэзон генэральным партнэрам чэмпіянату быў «Беларусбанк»[1]. У параўнаньні з папярэднім чэмпіянатам вышэйшая ліга была пашыраная да 14 камандаў, а з чэмпіянату 2016 году плянуецца, што ў вышэйшай лізе будуць граць 16 камандаў, таму апошняя каманда вышэйшай лігі 2015 году саступіць сваё месца тром найлепшым камандам першай лігі[2]. Клюбам вышэйшай лігі было дазволена адначасова выпускаць на поле да чатырох легіянэраў, а гульцы нацыянальных камандаў, якія прымалі ўдзел у больш чым 50% матчаў за сваю каманду за год, які папярэднічаў падпісаньню кантракту, не лічыліся легіянэрамі[3].

Remove ads

Вышэйшая ліга

У вышэйшай лізе прымалі ўдзел 14 клюбаў: 11 найлепшых клюбаў па выніках чэмпіянату 2014 году, два найлепшыя клюбы першай лігі — мікашэвіцкі «Граніт» і мазырская «Славія», а таксама «Віцебск», які ў гульнях за месца ў вышэйшай лізе перамог магілёўскі «Дняпро». Турнір праходзіў у два колы, кожная каманда правяла 26 матчаў. Па выніках турніру апошняя каманда вылецела ў першую лігу, а зь яе ў вышэйшую трапяць тры найлепшыя каманды[2].

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Remove ads

Першая ліга

У першай лізе прымалі ўдзел 16 камандаў, якія згулялі ў два колы. У параўнаньні зь мінулым сэзонам «Граніт», «Славія» і «Віцебск» выйшлі ў вышэйшую лігу, адкуль у першую лігу вылецеў магілёўскі «Дняпро»; замест пінскай «Хвалі», якія заняла ў мінулым сэзоне апошняе месца, у першую лігу з другой выйшлі «Баранавічы», «Крумкачы» і «Ворша». Клюб «Менск-2» спыніў сваё існаваньне[4], а яго месца могуць заняў клюб «Кобрынь»[5].

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Remove ads

Другая ліга

Як і ў папярэднім годзе, другая ліга была падзеленая на дзьве групы паводле геаграфічнага прынцыпу. У кожнай з групаў выступалі па 10 камандаў. На першым этапе каманды згулялі ў два колы, пасьля чаго па чатыры найлепшыя каманды з кожнай групы выйшлі ў фінальны раўнд, дзе правядуць па дзьве гульні з кожнай камандай зь іншай групы, пры гэтым пункты, набраныя ў гульнях камандаў, якія выйшлі з адной групы, былі захаваныя. Тры найлепшыя каманды па выніках фінальнага этапу атрымаюць права на ўдзел у першай лізе ў сэзоне 2016 году. Каманды, якія занялі на першым этапе месцы з 5 па 10, сустракаліся ў стыкавых гульнях з камандамі іншай групы, якія занялі такое ж месца, каб вызначыць месцы з 9 па 20 у выніковай табліцы[6].

Першы этап

Група А

Больш інфармацыі М, Каманда ...

Група Б

Больш інфармацыі М, Каманда ...

Другі этап

Больш інфармацыі М, Каманда ...

Матчы за 9—20 месцы

9—10Хваля Пінск2:1, 4:0Тарпэда Магілёў
11—12Колас-Мэліяратар-Дружба3:0[a], 3:2Жлобін (футбольны клюб)
13—14Вэртыкаль Каленкавічы1:0, 1:2Спартак Шклоў
15—16Любань0:9, 0:3[b]Агракамбінат Ждановічы
17—18Рагачоў-МК1:1, 3:3Крутагор’е Койданаўскі раён
19—20[c]ЮАС-ДЮСШ Жыткавічы3:0[d], 0:3[e]Прыазер’е Дрыса
Remove ads

Крыніцы

Заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads