Аляксей Мітрафанаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксей Рыгоравіч Мітрафанаў (18 кастрычніка 1912, вёска Асташкава, Цьвярская вобласьць — 18 красавіка 1988) — беларускі і расейскі археоляг. Кандыдат гістарычных навук (1956). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Скончыў Ленінградзкі інстытут гісторыі, філязофіі, літаратуры і лінгвістыкі (1936). Працаваў на катэдры археалёгіі ў Ленінградзкім унівэрсытэце, у 1950—1982 — у Інстытуце гісторыі АН Беларусі, выкладаў у БДУ.
Вывучаў жалезны век на тэрыторыі цэнтральнай Беларусі, старажытнасьці банцараўскай культуры, дасьледаваў гарадзішчы на Меншчыне. На Койданаўшчыне дасьледваў археалягічныя помнікі ў вёсках Старая Рудзіца і Каменка[1]. Прыйшоў да высновы, што тэрыторыя сярэдняй і паўночнай Беларусі разам са Смаленшчынай складае адзіны культурна-археалягічны масіў (банцараўска-тушамлінская культура), які належаў усходнябалцкай супольнасьці.
Remove ads
Асноўныя працы
- Железный век средней Белоруссии (VII—VI вв. до н. э. — VIII в. н. э.). — Мн., 1978;
- Археологические памятники восточных балтов на территории Белоруссии в эпоху железа (VIII в. до н. э. — IX в. н. э.) // Из древнейшей истории балтских народов: (по данным археологии и антропологии). — Рига, 1980.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads