Цьвярская вобласьць
вобласьць Расейскай Фэдэрацыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цьвярска́я во́бласьць (па-расейску: Тверская область) — вобласьць у Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Цьвер.
Remove ads
Мяжуе з Маскоўскай, Яраслаўскай, Валагодзкай, Наўгародзкай, Смаленскай і Пскоўскай абласьцямі.
Была ўтвораная 29 студзеня 1935 як Калінінская вобласьць (назоў Цьвярская мае ад 1990).
Remove ads
Геаграфічныя зьвесткі
Месцазнаходжаньне
Разьмяшчаецца на захадзе Эўрапейскай частцы Расеі Працягласьці вобласьці з поўначы на поўдзень 260 км, з захаду на ўсход — 450 км.
Клімат
Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня +17 — +18°С, студзеня -9 — -7°С. Сярэдняя колькасьць ападкаў — 650 мм.
Рэльеф
Знаходзіцца на захадзе сярэдняй частцы Ўсходне-Эўрапейскай раўніны. На паўночным усходзе пралягае Авінішчанскае ўзвышша.
Водныя аб'екты
Вобласьць налічвае больш за 800 рэчак, агульнай даўжынёй каля 17 тысячаў кілямэтраў. Асноўная рака — Волга. Іншыя значныя рэкі: Заходняя Дзьвіна (262 км), Цьверца (188 км), Мядзьведзіца (269 км), Малога (280 км) і Мяжа (259 км). Па тэрыторыі вобласьці праходзіць водападзел Касьпійскага і Балтыйскага мораў.
Remove ads
Гісторыя
Была ўтвораная 29 студзеня 1935.
Насельніцтва
Паводле зьвестак за 2002 у Цьвярской вобласьці жыло 8581 беларусаў (0,6 %, 5-е месца).
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
У склад вобласьці ўваходзяць 12 местаў абласнога падпарадкаваньня і 36 муніцыпальных раёнаў.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads