Алікантэ
места ў Валенсіі (Гішпанія) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алікантэ (па-гішпанску: Alicante; па-валенсійску: Alacant ) — горад і порт у Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Валенсія. Насельніцтва гораду Алікантэ складае 334 329 чалавек, паводле ацэнак за 2011 год, зьяўляючыся, такім чынам, другім паводле велічыні горадам у супольнасьці[3]. З улікам бліжэйшых муніцыпалітэтаў, аглямэрацыя Алікантэ мае 462 281 жыхара.
Remove ads
Гісторыя
Прыкладна 2500 гадоў таму на месцы сучаснага Алікантэ разьмяшчалася невялікая ібэрыйскае паселішча. Грэкі, якія прыйшлі ў гэтыя месцы, заснавалі тут горад гандлёвай калёніі-крэпасьці. Горад знаходзіўся пад уладай Картагену. Пазьней горад быў заваяваны рымлянамі, якія перайменавалі яго ў Люцэнтум (лац. Lucentum), што азначае «горад светлага зьзяньня». Археалягічныя раскопкі старажытнага ібэра-раманскага гораду на сёньняшні дзень зьяўляюцца аднымі з найбольш значных славутасьцяў Валенсіі. У VIII стагодзьдзі горад заваявалі маўры. Іхнае панаваньне вырабіла значны ўплыў на разьвіцьцё гораду.
У XVI стагодзьдзі Алікантэ быў вызвалены кастыльскім войскам, а праз 300 гадоў ён стаў важным гандлёвым портам Гішпаніі. У гэты пэрыяд эканамічнага ўздыму горад інтэнсіўна забудоўваўся й рэканструяваўся. Многія архітэктурныя помнікаў гэтага часу захаваліся і да нашых дзён. Выдатнае геаграфічнае становішча стала прычынай таго, што горад заўсёды падвяргаўся ціску з боку заваёўнікаў. Сёньня Алікантэ зьяўляецца адным з найбуйнейшых гарадоў супольнасьці Валенсія.
Remove ads
Эканоміка
82,4% насельніцтва занятыя ў сфэры паслугаў, у першую чаргу — гандлю й турызму. Разьвітая банкаўская справа, адукацыя. 6,2% насельніцтва занятыя ў прамысловасьці. Аснова эканомікі — пляжны турызм, экспарт віна, аліўкавага алею, цытрусавых і садавіны, лёгкая прамысловасьць.
Гарады-сябры
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads