Амброз Бірс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Амброз Гвінэт Бірс (па-ангельску: Ambrose Gwinnett Bierce, 24 чэрвеня 1842, Агаё, ЗША — 26 сьнежня 1913) — амэрыканскі пісьменьнік і журналіст, выбітны публіцыст-сатырык свайго часу, паэт. Аўтар кароткай прозы, нарысаў, эсэ, баек і паэзіі. Найбольш вядомы сваімі вайсковымі і містычнымі («жахлівымі») апавяданьнямі. Удзельнік Грамадзянскай вайны ў ЗША. Працаваў у часопісе «News Letter» (Сан-Францыска), у 1868 стаў яго рэдактарам[6]. У 1871 годзе апублікаваў першае апавяданьне «The Haunted Valley» (па-беларуску: Жыхары даліны) у часопісе «Overland Monthly»[7]. У сьнежні 1871 году ажаніўся з Мэры Элен Дэй, зь якой ад 1872 да 1875 году жыў у Лёндане, пісаў для часопісаў «Fun» ды «Figaro», быў рэдактарам «Lantern» для імператрыцы Францыі Яўгеніі, апублікаваў тры кнігі — «The Fiend’s Delight» (па-беларуску: Захапленьне дэмана, 1872), «Nuggets and Dust Panned Out in California» («Самародкі ды пыл, здабытыя ў Каліфорніі», 1872), ды «Cobwebs from an Empty Skull» («Павуціньне з пустога чэрапа», 1874).
У 1877 годзе стаў намесьнікам рэдактара часопіса «Argonaut», які выдаваўся ў Сан-Францыска. У 1879-1880 займаўся здабычай золата ў Дакоце. Потым пяць гадоў рэдагаваў часопіс «San Francisco Illustrated Wasp» (па-беларуску: Аса). У 1887 годзе перайшоў у газэту «San Francisco Examiner», у якім вёў калёнку. У 1896 годзе пераехаў у сталіцу Вашынгтон, дзе працягваў працаваць у часопісах ды газэтах. У 1913 годзе зьехаў у Мэксыку, дзе апынуўся падчас рэвалюцыі ды верагодна быў забіты[6].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads