Амговіцкі заказьнік

біялягічны заказьнік Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Амговіцкі заказьнік — рэспубліканскі біялягічны заказьнік Беларусі, заснаваны ў сьнежні 2009 году на паўднёвым захадзе Пухавіцкага раёну і захадзе Старадароскага раёну Менскай вобласьці.

Хуткія факты Плошча, Краіна ...

24 лютага 2009 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 1694, якой 1 студзеня 2010 году заснаваў Амговіцкі заказьнік для захаваньня месцаў існаваньня дзікіх жывёлаў і дзікарослых расьлінаў, улучаных у Чырвоную кнігу Беларусі. На землях заказьніка забаранілі асушэньне і прамысловую нарыхтоўку дзікарослых расьлінаў, зьнішчэньне дрэваў і хмызьнякоў, спальваньне рэштак нарыхтаванай драўніны пры лесасецы, прымяненьне атрутных рэчываў аховы расьлінаў і мінэральных угнаеньняў, развядзеньне агню, размяшчэньне намётавых мястэчак і аўтастаянак, высечку лесу галоўнага карыстаньня і разьмяшчэньне адкідаў. Узгадненьне Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі патрабавалася на выпальваньне сухой расьліннасьці на пні, трысьнягу, чароту і зарасьнікаў, на рамонт мэліярацыйных вадацёкаў і распрацоўку карысных выкапняў, а таксама на выкараненьне чужародных відаў жывёлаў і расьлінаў[1]. На паўднёвым захадзе Пухавіцкага раёну заказьнік займаў частку Жылін-Бродзкага і Селецкага лясьніцтваў (Шацкі сельсавет) «Слуцкай лясной гаспадаркі»[2]. Пры гэтым, у Пухавіцкім раёне пад заказьнік адвялі 901 га Жылін-Бродзкага лясьніцтва і 671,82 га Селецкага лясьніцтва, а ў Старадароскім раёне — 31,4 га сельскагаспадарчага вытворчага каапэратыва «Шчыткавічы», 414,14 га Жылін-Бродзкага лясьніцтва і 537,44 га Селецкага лясьніцтва. Кіраваць заказьнікам мелі Пухавіцкі і Старадароскі раённыя выканаўчыя камітэты[3].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads