Заказьнік

участак прыроднай тэрыторыі, прызначаны для захаваньня і аднаўленьня складнікаў прыроды і падтрыманьня раўнавагі ў навакольным асяродзь From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Зака́зьнік — участак прыроднай тэрыторыі, прызначаны для захаваньня і аднаўленьня складнікаў прыроды і падтрыманьня раўнавагі ў навакольным асяродзьдзі.

Ёсьць відам асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі. У заказьніку абмяжоўваюць гаспадарчую дзейнасьць, што шкодзіць яго стану: узворваньне земляў, лесакарыстаньне, паляваньне, рыбалоўства, касьбу, выпас жывёлы, збор ягадаў, пладоў і кветак. Адначасна дазваляюць санітарную высечку лесу, адлоў і адстрэл жывёлы для абмежаваньня колькасьці, лесапасадку, расьсяленьне новых відаў жывёлы, лесагаспадарчую дзейнасьць і падарожніцтва. Плошча заказьніка можа складаць ад некалькіх гектараў да тысячаў км². Віды: біялягічны, гідралягічны, краявідны і палеанталягічны[1].

Remove ads

Беларусь

На 1 студзеня 1998 году ў Беларусі было 85 заказьнікаў рэспубліканскага значэньня агульнай плошчай 6560 км² і звыш 600 мясцовага значэньня. Адным з найбольшых была Налібоцкая пушча, што займала 860 км². У 1541 годзе першым заказьнікам для аховы зуброў стала Белавеская пушча, дзе ў 1640 годзе забаранілі высечку лесу[1]. На верасень 2013 году ў Беларусі існавала 99 заказьнікаў рэспубліканскага значэньня і звыш 400 — мясцовага[2].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads