Амністыя
Вызваленьне ад крымінальнай адказнасьці, замена прызначанага судом пакараньня на меншае і зьняцьцё судзімасьці зь некалькіх асобаў. From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Амністыя (грэц. αμνηστια — «дараваньне») — вызваленьне ад крымінальнай адказнасьці, замена прызначанага судом пакараньня на меншае і зьняцьцё судзімасьці зь некалькіх асобаў.
Ажыцьцяўляецца на аснове пастановы вышэйшага прадстаўнічага органа дзяржаўнай улады або кіраўніка дзяржавы. Віды:
- агульная — для ўсіх асобаў, засуджаных і прыцягнутых да крымінальнай адказнасьці па шэрагу артыкулаў крымінальнага закону;
- частковая — да асобаў, якія ўчынілі злачынствы пэўнага кшталту[1].
Remove ads
Беларусь
Да 1997 году права амніставаць у Беларусі меў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь[1]. Паводле Закону Рэспублікі Беларусь ад 1 ліпеня 2010 году «Аб амністыі ў сувязі з 65-годзьдзем перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў», у Беларусі з турмаў выйшлі каля 2,5 тыс. зьняволеных. Яшчэ 8,5 тыс. асуджаным скарацілі тэрмін пазбаўленьня волі. Паводле 12-га па ліку закону аб амністыі ў незалежнай Беларусі ад 9 ліпеня 2012 году, вызвалілі каля 10% агульнага ліку зьняволеных у краіне[2].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads