Амплітуда

From Wikipedia, the free encyclopedia

Амплітуда
Remove ads

Ампліту́да (ад лац. amplitudo — «шырыня») — найбольшае адхіленьне ад нулявога значэньня велічыні, якая ажыцьцяўляе пэрыядычныя ваганьні. Інакш кажучы, амплітуда вызначае размах ваганьняў. Вагальная велічыня дасягае свайго амплітуднага, то бок найбольшага, значэньня адзін раз цягам кожнага паўпэрыяду ваганьняў.

Thumb
Сынусоіднае ваганьне. y — амплітуда хвалі

У гарманічных ваганьнях амплітуда зьяўляецца сталай велічынёй. Аднак тэрмін «амплітуда» часьцяком ужываюць у больш шырокам сэнсе — у адносінах да велічынь, якія зьмяняюцца паводле закону, больш ці менш блізкім да гарманічнага, як то амплітуда крывянога ціску, а часам да ваганьняў, ад гарманічных зусім далёкіх, як то амплітуда гадавой тэмпэратуры).

Remove ads

Амплітуда электрычнага напружаньня

Амплітуда электрычнага напружаньня ў стандартных сетках зьменнага току складае 317 Вольт. 220 Вольт — дзейнае значэньне напружаньня.

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Амплітудасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads