Крывяны ціск
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Крывяны́ ціск — ціск крыві на сьценкі крывяносных сасудаў звыш атмасфэрнага. Ёсьць паказьнікам стану кровазвароту, абумоўлены нагнятальнай здольнасьцю сэрца, супраціўленьнем сасудаў і гідрастатычнымі сіламі. З узростам павышаецца[1].

Віды
- Артэрыяльны. Павялічваецца пры скарачэньні (сыстале) сэрца: найбольшы, сысталічны ціск 115-125 мілімэтраў ртутнага слупка. Зьніжаецца пры расслабленьні (дыястале) сэрца: найменшы, дыясталічны ціск 70-80 мм ртутнага слупка. Розьніца між сысталічным і дыясталічным ціскам складае пульсавы ціск: найлепшы менш за 120/80 мм ртутнага слупка (сыст./дыяст.); звычайны 120-129/80-84 мм рт. слупка; высокі 130-139/85-89 мм рт. слупка; 1-я ступеня гіпэртаніі 140/90 мм ртутнага слупка[2].
- Венозны. У пэрыфэрычных венах складае 60-100 мілімэтраў вадзянога слупка.
- Капілярны[1].
Remove ads
Вымярэньне
- Бяскроўнае (непрамое). Сфігмаманомэтрам на плечавой артэрыі вымяраецца артэрыяльны ціск.
- Крывавае (прамое). Увядзеньнем у вену іголкі, злучанай са сфігмаманомэтрам, вымяраюць венозны ціск[1].
- Вымярэньне ціску сабе
- Вымярэньне ціску іншаму
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads