Амэрсфоорт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Амэрсфоорт (па-нідэрляндзку: Amersfoort) — горад у цэнтры Нідэрляндаў, у правінцыі Ўтрэхт. Насельніцтва 155 614 чалавек (на 31 траўня 2018 году). Важны транспартны вузел.
Remove ads
Гісторыя
Паселішчы на тэрыторыі сучаснага Амэрсфоорту існавалі яшчэ каля 1000 году да н.э. Назва Амэрсфоорт ўпершыню сустракаецца ў XI стагодзьдзі. У 1259 годзе біскуп Гэндрык ван Віандэн надаў Амэрсфоорту гарадзкія прывілеі і ён становіцца важным гандлёвым цэнтрам на шляху з Галяндыі ў ганзэйскія гарады, а таксама цэнтрам вытворчасьці тэкстылю. Росквіт гораду прыйшоўся на XVIII стагодзьдзе, дзякуючы гандлю тытунём. У 1941-1945 гадох у Амэрсфоорце існаваў фашыстоўскі канцэнтрацыйны лягер.
Remove ads
Славутасьці
- Вежа царквы Найсьвяцейшай Панны Марыі (па-нідэрляндзку: Onze-Lieve-Vrouwetoren) — найвышэйшая царкоўная вежа ў Нідэрляндах (сама царква была зьнішчана выбухам у 1787 годзе, але вежа ацалела).
- Стары горад, у якім знаходзяцца, у т.л.:
- Царква Сьвятога Юрыя (па-нідэрляндзку: Sint-Joriskerk)
- Брама Кампэрбінэнпоорт
- Копэльпоорт — падвойная сярэднявечная брама
- Культурны цэнтар Eemhuis
- Заапарк
Галерэя
- Вежа царквы Найсьвяцейшай Панны Марыі
- Брама Копэльпоорт
- Брама Кампэрбінэнпоорт
- Культурны цэнтар Eemhuis
Вонкавыя спасылкі
Амэрсфоорт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads