Амэрыканская гісторыя Ікс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Амэрыканская гісторыя Ікс» (па-ангельску: American History X) — амэрыканская кінадрама 1998 году пра нэанацыстаў 1990-х гадоў. Гэта дэбютная карціна Тоні Кэя, як кінарэжысэра і Дэйвіда Маккены як сцэнарыста. Сярод вартасьцяў фільму крытыкі адзначалі таленавітую акторскую гульню выканаўцы галоўнай ролі Эдўарда Нортана, за якую ён быў намінаваны на некалькі кінапрэміяў, у тым ліку на «Оскар». Да недахопаў «Амэрыканскай гісторыі Ікс» былі прылічаныя некаторыя залішне жорсткія сцэны гвалту. Тым ня менш, большасьць крытыкаў палічылі, што гэтыя сцэны адно надаюць карціне вялікую праўдападобнасьць. Карціна займае 311-е месца ў сьпісе «500 найвялікшых фільмаў усіх часоў» паводле вэрсіі часопісу Empire і ўваходзіць у сьпіс 250 лепшых фільмаў паводле вэрсіі IMDb.

Хуткія факты Жанр, Рэжысэр ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads