Netflix
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Netflix — амэрыканская забаўляльная кампанія, пастаўшчык фільмаў і сэрыялаў на аснове струменнага мультымэдыя. Заснавана 29 жніўня 1997 году Рыдам Хастынгсам і Маркам Рэндальфам[2]. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Лас-Гатасе, Каліфорнія.
З 2013 году Netflix стварае свае фільмы, сэрыялы й тэлепраграмы. У 2016 годзе кампанія стварыла 126 арыгінальных сэрыялаў і фільмаў — больш, чым любы іншы сеткавы або кабэльны канал[3]. Па стане на студзень 2018 году ў кампаніі налічвалася 117,58 млн падпісантаў па ўсім сьвеце, у тым ліку 54,75 млн ў ЗША[4][5].
Менавіта на гэтым відэасэрвісе выходзяць «Картачны домік», «Грэйс і Фрэнкі», «Непахісная Кімі Шмідт», «Аранжавы — хіт сэзону» і «Джэсіка Джонс». Галоўная перавага сэрвісу ў тым, што гэта, па сутнасьці, энцыкляпэдыя заходняга тэлебачаньня: менавіта карыстальнікі Netflix могуць колькі заўгодна глядзець усе сэзоны «Сяброў», брытанскі і амэрыканскі «Офіс», «Вар’ятаў», «Ва ўсе цяжкія» ды інш. легальна.
Remove ads
На Беларусі
У Беларусі з 2016 году даступны стрымінгавы відэасэрвіс Netflix[6]. Першы месяц глядзець фільмы й сэрыялы можна бясплатна (але рэгістравацца ўсё адно трэба). Потым — па падпісцы.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads