Амэрыканскі жыгала

фільм 1980 году From Wikipedia, the free encyclopedia

Амэрыканскі жыгала
Remove ads

«Амэрыканскі жыгала» (па-ангельску: American Gigolo) — амэрыканская крымінальная мэлядрама 1980 году з Рычардам Гірам у галоўнай ролі.

Хуткія факты Жанр, Рэжысэр ...
Remove ads

Сюжэт

Джуліян Кей — жыгала, ягоны бізнэс рабіць задавальненьне жанчынам. Ён жыве на шырокую нагу: з густам апранаецца і мае шыкоўную машыну. Падчас адной з сустрэчаў ён знаёміцца зь Мішэль Стратан, жонкай палітыка. Мішэль нешчасьлівая ў шлюбе. Яна паступова захапляецца Джуліянам і яны пачынаюць рэгулярна сустракацца.

Адну з кліентак Джуліяна забіваюць. У ноч забойства ён быў зь іншай жанчынай Лізай Ўільямз, якая ня хоча прадастаўляць яму алібі, баючыся на сваю рэпутацыю. Сытуацыя становіцца ўсё больш горшай, Джуліян разумее, што яго хочуць падставіць. Вышукнік Сандэй падчас допыту дае зразумець, што Джуліян асноўны падазраваны. Пасьля таго як хтосьці падкінуў яму доказы ў ягоны дом, Джуліян вымушаны схавацца ад паліцыі. Ён прыходзіць да свайго сутэнэра Леона, але той адмаўляе яму ў дапамозе. Падчас сваркі Леон выпадае з балькону, аднак Джуліян спрабаваў яму дапамагчы.

У рэшце рэшт, Джуліян здаецца паліцыі. Нечакана Мішэль, згаджаецца даць Джуліяну алібі, сказаўшы, што, нібыта, ён быў зь ёй у ноч забойства. Мішэль прызнаецца, што бяз розуму закаханая ў Джуліяна і гатовая на ўсё, нават на ганьбу. Джуліян ўпрошвае яе забыцца на яго. Фінал карціны адкрыты: за дзьвярыма паліцэйскага ўчастка Мішэль чакае натоўп рэпартэраў, і яна ня ведае, куды ёй ісьці.

Remove ads

У ролях

  • Рычард Гір — Джуліян Кей
  • Ларэн Гатан — Мішэль Стратан
  • Гэктар Элізонда — вышукнік Сандэй
  • Ніна ван Палянт — Эн
  • Біл Д’юк — Леон

Намінацыі

У 1981 годзе фільм быў намінаваны на атрыманьне прэміі «Залаты глёбус» у дзьвюх катэгорыях:

  • Найлепшая арыгінальная музыка — Джорджа Мародэр
  • Найлепшая арыгінальная песьня («Call Me») — Дэбі Гары, Джорджа Мародэр

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads