Анані Дзякаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анані Іванавіч Дзякаў (1896; в. Багданаўка, цяпер Амсьціслаўскі раён, Магілёўская вобласьць, Беларусь — 1937; Менск, цяпер Беларусь) — дзяржаўны дзяяч і пэдагог Беларусі. 4-ы рэктар БДУ (1934—1935).
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў зь сялянскай сям’і. Скончыў пачатковую школу.
Удзельнічаў у 1-й сусьветнай вайне. За мужнасьць у баях атрымаў афіцэрскае званьне. У 1918 годзе ўступіў у ВКП(б), узначаліў Вяземскі зямельны аддзел. У 1919—1923 служыў у Чырвонай арміі (камандзір роты). З 1923 — намесьнік старшыні Амсьціслаўскага павятовага выканкаму. У 1924 годзе прызначаны намесьнікам старшыні (потым старшынём) Магілёўскага акруговага выканкаму.
У ліпені 1928 году накіраваны на вучобу ў Прамысловую акадэмію ў Маскву, але вучыцца не давялося — быў прызначаны намесьнікам старшыні (пазьней старшынём) Віцебскага выканкаму. У 1930—1934 вучыўся ў Маскве ў Інстытуце чырвонай прафэсуры.
Зь лютага 1934 — намесьнік рэктара, рэктар БДУ. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. З восені 1935 году загадчык аддзелу ЦВК БССР. У ліпені 1936 прызначаны наркамам асьветы БССР.
Арыштаваны 11 траўня 1937 году ў Менску па адрасе: вул. Горкага, д. 21/52, кв. 24. 3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду, «усе кнігі» Ананія Дзякава прадугледжвалася «спальваць»[1]. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28 кастрычніка 1937 як «член нацыянал-фашысцкай арганізацыі, які праводзіў шкодніцкую работу ў галіне народнай асьветы» да вышэйшай меры пакараньня з канфіскацыяй маёмасьці. Расстраляны 29 кастрычніка 1937 году ва ўнутранай турме НКУС у Менску ў ходзе масавага расстрэлу. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суду СССР 3 красавіка 1957. Асабовая справа Д. № 10175-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads