Мікалай Галадзед

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікалай Галадзед
Remove ads

Мікала́й Мацьве́евіч Галадзе́д (9 (21) траўня 1894, с. Стары Крывец, Навазыбкаўскі павет, Чарнігаўская губэрня, цяпер у Навазыбкаўскім раёне Бранскай вобласьці, Расея — 21 чэрвеня 1937, Менск) — грамадзка-палітычны дзяяч, публіцыст.

Хуткія факты Старшыня Савету народных камісараў Беларускай ССР, Папярэднік ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сяле Стары Крывец у сям’і беларускага селяніна-печніка. Скончыў рабфак Горацкага сельскагаспадарчага інстытуту.

У 1-ю сусьветную вайну ў расейскай арміі. У 1917 вёў рэвалюцыйную работу ў салдацкіх камітэтах Паўднёва-Заходняга фронту. Удзельнік кастрычніцкага перавароту і грамадзянскай вайны ў Расеі.

Чалец ВКП(б) з 1918 году. У 19181921 на адміністрацыйнай рабоце ў Навазыбкаўскім павеце Гомельскай губэрні. У 1921—1924 старшыня выканкаму Горацкага савету, старшыня тройкі па барацьбе з бандытызмам. Другі сакратар ЦК КП(б)Б з 12 сьнежня 1925. Чалец Палітычнай камісіі для перагляду расейска-беларускага слоўніка і новых правілаў правапісу беларускай мовы (1933). Старшыня Саўнаркаму БССР (7 траўня 192730 траўня 1937). Дэлегат 14—17-га зьездаў ВКП(б), на 16-м і 17-м зьездах абіраўся кандыдатам у сябры ЦК партыі. Узнагароджаны ордэнам Леніна.

Быў арыштаваны ў Маскве (14 чэрвеня 1937) і скіраваны ў Менск, дзе ў час допыту ў будынку НКВД выкінуўся з вакна 5-га паверха. Рэабілітаваны генэральным пракурорам СССР 22 сакавіка 1956.

Remove ads

Ушанаваньне памяці

Імем Мікалая Галадзеда названы вуліца і праезд у Менску.

Бібліяграфія

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads