Анастасіюс I (папа рымскі)
папа рымскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анастасіюс I (па-лацінску: Anastasius PP. I; памёр 19 сьнежня 401, Рым) — папа рымскі з 27 лістапада 399 па 19 сьнежня 401 году. Нарадзіўся ў Рыме.
Ён асудзіў працы александрыйскага багаслова Арыгена неўзабаве пасьля іхнага перакладу на лацінскую мову. Пасьля чаго змагаўся супраць гэтых працаў на працягу ўсяго свайго трэміну пантыфікату, а ў 400 годзе ён склікаў савет, каб абмеркаваць іх. Савет пагадзіўся, што Арыген ня быў верны каталіцкай царквы[2].
Падчас свайго панаваньня ён таксама заклікаў каталікоў у Паўночнай Афрыцы змагацца супраць данатызму[2]. Ён даручыў сьвятарам стаяць і кланяцца галавой, калі яны чытаюць з Эвангельляў[3]. Памёр у Рыме, дзе і быў пахаваны ў Панцыянскіх катакомбах разам са сваім сынам папам Інакенцыюсам I. Верагодна гэта зьяўляецца ўнікальным выпадакам, калі папскі сталец адыўшоў ад бацькі да сына[4].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads