Анатоль Цітоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анатоль Кірылавіч Цітоў (27 лістапада 1947, Дрэздэн, Нямеччына — 5 студзеня 2021, Менск[4]) — беларускі гісторык, геральдык, сфрагіст[5]. Сябра геральдычных таварыстваў Украіны, Польшчы, ганаровы сябра Ўсерасейскага геральдычнага таварыства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (2003)[6].
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1975 год). З 1975 году працаваў навуковым супрацоўнікам, старэйшым палеографам Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіву ў Менску. З 1983 году выкладаў у Менскім інстытуце культуры, з 1994 году працаваў старэйшым навуковым супрацоўнікам Беларускага навуковага-дасьледчага інстытуту справаводзтва і архіўнай справы.
У 1989—2002 гадох выкладаў у Гуманітарна-эканамічным унівэрсытэце і ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце.
У пачатку 1990-х гадоў уваходзіў у камісію парлямэнту Беларусі, якая распрацавала эталён беларускага дзяржаўнага Бел-чырвона-белага сьцяга.
Спачыў у Менску на Чыжоўскіх могілках.
Remove ads
Навуковая дзейнасьць
Аўтар шматлікіх кніг, навуковых працаў з геральдыцы, генэалёгіі, гісторыі рамёстваў, гістарычнай геаграфіі.
- Гарадская геральдыка Беларусі. Менск, 1989;
- Наш сімвал — Пагоня. Менск, 1993;
- Пячаткі старажытнай Беларусі. Менск, 1993;
- Вольныя беларускія месты. Менск, 1996;
- Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). Менск, 1998;
- Сфрагістыка і геральдыка Беларусі. Менск, 1999;
- Менск — места майстроў: Рамесныя цэхі XVI—XVIII стст. Менск, 2002;
- Геральдыка Беларусі. Менск, 2010.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads