Андрэеўскі крыж
Дыяганальны крыж, які абазначае расьпяцьце апостала Андрэя Першазванага. From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэеўскі крыж (☓) — дыяганальны крыж, які абазначае расьпяцьце апостала Андрэя Першазванага.

У саборы сьвятога Андрэя ў грэцкім горадзе Патры на паўвостраве Пэляпанэс (вобласьць Заходняя Грэцыя) захоўваецца дыяганальны крыж-рэлікварый, у які ўклалі часткі крыжа, на якім расьпялі апостала Андрэя. У якасьці сымбалю выкарыстоўваецца на гербах, пячатках і сьцягах, у тым ліку на сьцягах Шатляндыі і Ямайкі. Таксама выкарыстоўваецца на дарожных знаках для абазначэньня чыгуначнага пераезду.
Remove ads
Беларусь
28 ліпеня 2013 году сьвятары Царквы Грэцыі даставілі Андрэеўскі крыж у Менск на цягніку. Затым яго разьмясьцілі ў храме Андрэя Першазванага (Ленінскі раён, мікрараён Серабранка, вул. Малініна, д. 19). Пасьля набажэнства на менскім Замчышчы крыж да 2 жніўня заставаўся ў Храме ўсіх сьвятых (Першамайскі раён, мікрараён Усход, вул. Каліноўскага, д. 121)[1]. За час знаходжаньня Андрэеўскага крыжа ў храмах Менску яго пабачылі звыш 60 000 хрысьціянаў[2].
Remove ads
Мінуўшчына
Апостал Андрэй пражыў апошнія гады свайго жыцьця ў грэцкім горадзе Патры (правінцыя Ахея, Рымская імпэрыя), дзе заснаваў хрысьціянскую грамаду. 30 лістапада 70 году мясцовы праконсул Эгеат загадаў расьпяць Андрэя Першазванага на крыжы. Крыж вырабілі з дрэва масьліны. Апостала расьпялі на крыжы пад нахілам, таму той крыж выглядаў Х-падобным. Крыж апостала Андрэя атрымаў назву «андрэеўскага». Да 13-га стагодзьдзя Андрэеўскі крыж захоўваўся хрысьціянскай грамадой у горадзе Патры ў якасьці сьведчаньня хрысьціянскай веры і пакутніцкай сьмерці апостала. Пазьней Андрэеўскі крыж перавезьлі ў Францыю, дзе захоўвалі ў ківоце ў манастыры сьвятога Віктара ў Марсэлі. 19 студзеня 1980 году Андрэеўскі крыж вярнулі ў горад Патры (Грэцыя), дзе разьмясьцілі ў Саборы сьвятога Андрэя[2].
Remove ads
Галерэя
- Сьцяг Шатляндыі
- Сьцяг Ямайкі
- Сьцяг штату Алабама (ЗША)
- Сьцяг правінцыі Новая Шатляндыя (Канада)
- Сьцяг Архангельскай вобласьці (Расея)
- Сьцяг гораду Рыё-дэ-Жанэйра (Бразылія)
- Сьцяг вострава Тэнэрыфэ (Гішпанія)
- Сьцяг гораду Пачэфструм (Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка)
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads