Архангельская вобласьць

From Wikipedia, the free encyclopedia

Архангельская вобласьць
Remove ads

Арха́нгельская во́бласьць (па-расейску: Архангельская область) — вобласьць у эўрапейскай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Архангельск. У склад вобласьці ўваходзіць Ненецкая аўтаномная акруга. Створана 23 верасьня 1937 годзе пры падзеле Паўночнай вобласьці РСФСР.

Хуткія факты Гімн, Агульныя зьвесткі ...
Remove ads

Геаграфічныя зьвесткі

Вобласьць разьмешчана на поўначы Ўсходне-Эўрапейскай раўніны. Абмываецца Белым, Баранцавым, Пячорскім і Карскі морамі. Архангельская вобласьць разьмяшчаецца блізка да арктычных мораў і выдаленая ад цёплага Паўночна-Атлянтычнага цячэньня, адгалінаваньня Гальфстрыму, клімат тут умерана-кантынэнтальны, на паўночным-захадзе — марскі, на паўночным усходзе — субарктычны, гэта значыць прахалоднае лета й працяглая халодная зіма. На архіпэлягу Новая Зямля, які ўваходзіць у склад вобласьці, маецца ​​арктычны клімат.

Рэльеф

Тэрыторыя вобласьці ўяўляе сабой шырокую раўніну са слаба выяўленым ухілам да Белага й Баранцавага мораў, дзе раўнінна месцамі парушаецца ўзгоркамі, якія ўтварыліся ў выніку дзейнасьці старажытнага ледавіка.

Карысныя выкапні

Карысныя выкапні на тэрыторыі вобласьці маюць галоўным чынам ападкавае паходжаньне. За 100 км на поўнач ад Архангельску на тэрыторыі Прыморскага й Мезенскага раёнаў знаходзяцца найбуйнейшыя ў Эўропе радовішча алмазаў.

У вобласьці знаходзяцца значныя радовішчы нафты й газу, асабліва яны значныя ў паўночнай частцы вобласьці — у Вяліказямельскай тундры, маюцца таксама радовішчы каменнага вугалю й велізарныя запасы торфу.

Remove ads

Гісторыя

У эпоху вікінгаў зямлі, якія ўваходзяць цяпер у склад тэрыторыі вобласьці былі вядомыя ў Скандынавіі як Біярмія, аднак дакладнага меркаваньня гэтага няма. У XII стагодзьдзі яна ўвайшла ў склад Наўгародзкай зямлі. Спрадвеку, акрамя абарыгенных народнасьцяў, тутэйшыя месцы засялялі паморы.

Насельніцтва

Паводле зьвестак за 2002, у Архангельскай вобласьці жыло 9986 беларусаў (3-е месца). Усяго ў вобласьці пражывае 1 294 993 чалавек паводле зьвестак на 2010 год[1], без уліку насельніцтва Ненецкай аўтаномнай акругі.

Ураджэнцы

  • Людміла Русава (1954, пас. Дашчанае - 2010) - лідэрка беларускага мастацкага авангарду[2]

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

На тэрыторыі вобласьці існуе 19 муніцыпальных утварэньняў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads