Андрэй Кудравец
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэ́й Кудраве́ц (нар. 2 верасьня 2003 году) — беларускі футбаліст, брамнік расейскага «Дынама» і зборнай Беларусі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец ДЮСШ-2 гораду Барысава, з канца 2019 году пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ. Да сэзону 2020 году ўжо рыхтаваўся разам з асноўнай камандай, трывала прыцягваўся да складу ў якасьці рэзэрвовага брамніка, гуляў таксама за дубль. Дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ 29 жніўня 2020 году ў матчы Кубка Беларусі супраць мікашэвіцкага «Граніту» (5:0), калі выйшаў на замену ў другім тайме.
Сэзон 2021 году распачаў рэзэрвовым брамнікам барысаўчан, а 17 красавіка 2021 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе пасьля таго, як на разьмінцы перад сустрэчай з «Энэргетыкам-БДУ» (2:1) траўму атрымаў асноўны брамнік БАТЭ Антон Чычкан.
У красавіку 2023 году падоўжыў пагадненьне з барысаўскім клюбам да канца 2024 году[2]. У жніўні 2023 году перайшоў у маскавіцкае «Дынама», склаўшы пяцігадовы кантракт, але пры гэтым застаўся ў БАТЭ да канца сзону 2023 году ў якасьці арэндаванага гульца[3]. У сьнежні 2023 году пакінуў БАТЭ[4].
Міжнародная
Гулец прыцягваўся да выступаў за юнацкія і юніёрскія зборныя Беларусі. 21 верасьня 2022 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у таварыскім матчы супраць зборнай Расеі (1:6). У складзе нацыянальнай зборнай дэбютаваў 17 лістапада 2022 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Сырыі, пакінуўшы браму без прапушчаных галоў.
Remove ads
Дасягненьні
БАТЭ:
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2021
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2022
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads