Андрэй Патапенка
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэ́й Пата́пенка (нар. 9 лютага 2000) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Гомля» (у арэндзе з барысаўскага БАТЭ).
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Пачынаў займацца футболам у менскім МТЗ-РІПА. Яшчэ юнаком апынуўся ў складзе барысаўскага БАТЭ. У 2018 годзе пачаў выступаць за клюбны дубль, дзе неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. 11 ліпеня 2018 году дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ ў матчы Кубка Беларусі супраць «Энэргетыка-БДУ» (2:1, у дадатковы час), выйшаўшы на замену ў другім тайме.
У лютым 2020 году разам зь іншымі маладымі гульцамі БАТЭ быў арандаваны койданаўскім «Арсэналам»[3]. У складзе койданаўскай каманды звычайна зрэдку выходзіў на замену, а ў жніўні пакінуў клюб[4]. У верасьні 2020 году быў пераведзены ў «Смалявічы»[5], дзе 18 верасьня 2020 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў матчы супраць берасьцейскага «Руха» (0:6), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У сьнежні 2020 году па заканчэньні арэнды пакінуў «Смалявічы»[6].
У лютым 2021 году на правах арэнды далучыўся да «Слуцка»[7]. У слуцкай камандзе стаў гульцом асноўнага складу, гуляў пераважна ў стартавым складзе. У сьнежні 2021 году па заканчэньні арэнды пакінуў «Слуцак»[8]. У студзені 2022 году далучыўся да складу «Гомля»[9]. У студзені 2024 году пакінуў гомельскі клюб па заканчэньні кантракту[10] і склаў двухгадовае пагадненьне з БАТЭ[11]. У красавіку 2024 году атрымаў траўму, а пасьля акрыяньня ў ліпені 2024 году быў аддадзены ў арэнду «Гомлю»[12]. Арэнда была працягнутая яшчэ на адзін сэзон[13].
Міжнародная
8 кастрычніка 2021 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы 2023 году супраць зборнай Грэцыі (0:2) і быў заменены ў другім тайме.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads