Андрэй Пракапук

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Андрэй Андрэевіч Пракапук[1] — намесьнік дырэктара Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. Займае пасаду з 7 ліпеня 2015 году.

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Андрэй Пракапук нарадзіўся ў 1973 годзе ў горадзе Кобрынь Берасьцейскае вобласьці.

У 1995 годзе скончыў Берасьцейскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут па спэцыяльнасьці «фізычная культура», у 2002 годзе скончыў Берасьцейскі філіял установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны унівэрсытэт» па спэцыяльнасьці «эканамічная кібэрнэтыка», а ў 2007 годзе — Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь па спэцыяльнасьці «дзяржаўнае кіраваньне і ідэалёгія».

З кастрычніка 1995 году па жнівень 2002 году займаў пасады ад малодшага опэрупаўнаважанага да начальніка аддзяленьня па барацьбе з эканамічнаю злачыннасьцю крымінальнае міліцыі аддзела ўнутраных спраў Кобрынскага гаррайвыканкамаў Берасьцейскае вобласьці.

Са жніўня 2002 году па люты 2005 году Андрэй Пракапук служыў начальнікам Кобрынскага міжраённага аддзела ўпраўленьня Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Берасьцейскае вобласьці.

З лютага 2005 году па ліпень 2015 году займаў пасады начальніка апэратыўнага аддзела, намесьніка начальніка ўпраўленьня, начальніка ўпраўленьня Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Берасьцейскае вобласьці.

7 ліпеня 2015 году прызначаны намесьнікам дырэктара Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» I, II і III ступені.

Міжнародныя санкцыі

2 сьнежня 2021 году Пракапук быў даданы ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[2]. 20 сьнежня Пракапука ў свой санкцыйны сьпіс уключыла Швайцарыя[3]. 22 сьнежня да адпаведнага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Сэрбія, Чарнагорыя.

Званьне

Палкоўнік фінансавай міліцыі.

Вонкавыя спасылкі

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads