Андрэй Разін
беларускі футбаліст і трэнэр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Разін (нарадзіўся 12 жніўня 1979 году) — беларускі футбаліст і футбольны трэнэр, паўабаронца. З 2019 году зьяўляецца галоўным трэнэрам клюбу «Менск».
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Пачаў кар’еру ў берасьцейскім «Дынама», а пазьней перабраўся ў сталічнае «Дынама». Найлепшы сэзон згуляў у 2004 годзе, калі дапамог менчукам стаць чэмпіёнамі. У той год быў прызнаны найлепшым гульцом чэмпіянату. Пасьля гуляў у Швэцыі і Расеі. У 2009 годзе перабраўся ў «Менск», дзе стаў капітанам каманды. Гуляў на пазыцыі флянгавага паўабаронцы. Прывёў клюб да бронзавых мэдалёў чэмпіянату 2010 году і да перамогі ў Кубку Беларусі 2013 году.
У студзені 2014 году пакінуў «Менск»[1]. Неўзабаве прыняў прапанову стаць гуляючым трэнэрам каманды «Менск-2»[2], у складзе якой і распачаў сэзон 2014 году. Быў адным зь лідэраў каманды, аднак у студзені 2015 году «Менск-2» спыніў існаваньне, пасьля чаго Андрэй канчаткова перайшоў на трэнэрскую працу ў юнацкую каманду «Менску».
Міжнародная
У 2000—2001 гадах гуляў за моладзевую зборную Беларусі.
Remove ads
У якасьці трэнэра
У студзені 2016 году, пасьля таго як «Менск» ачоліў Георгі Кандрацьеў, Разін заняў пасаду трэнэра па навукова-мэтадычнай працы. У 2018 годзе займаў гэтую пасаду і ў штабе Аляксандра Лухвіча.
У студзені 2019 году быў прызначаны галоўным трэнэрам «Менску»[3]. Пад кіраўніцтвам Разіна «Менск» заняў 9-е месца пры 16 удзельніках у чэмпіянаце Беларусі 2019 году. У сьнежні 2019 году падоўжыў кантракт з камандай[4]. У жніўні 2020 году пасьля шэрагу няўдачаў пакінуў пасаду галоўнага трэнэра, аднак застаўся працаваць у структуры «Менску»[5].
Remove ads
Дасягненьні
- Чэмпіён Беларусі: 2004
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2005
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2000, 2010
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2013
- Найлепшы футбаліст чэмпіянату Беларусі: 2004
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads